Ванкувэр Кэнакс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ванкувэр Кэнакс
Дывізіён Ціхаакіянскі
Канфэрэнцыя Заходняя
Краіна Канада
Горад Ванкувэр, Брытанская Калумбія
Заснаваны 1970
Стадыён Rogers Arena
Колеры Сіні, зялёны, срэбны і белы
                   
Гісторыя Ванкувэр Кэнакс
1970 — цяпер
Афіцыйны сайт nhl.com/canucks/ (анг.)

Ванкувэр Кэнакс (па-ангельску: Vancouver Canucks) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Ванкувэр, правінцыя Брытанская Калумбія, Канада. «Кэнакс» далучыўся да НХЛ у 1970 годзе пры пашырэньні лігі поруч з «Бафала Сэйбрз». У сваёй гісторыі клюб тройчы дасягаў фіналу Кубка Стэнлі, кожны раз зьведаючы паразы ад «Нью-Ёрк Айлэндэрз» у 1982 годзе, «Нью-Ёрк Рэйнджарз» у 1994 годзе і «Бостан Бруінз» у 2011 годзе. Клюб выцягнуў з абарачэньня шэсьць нумароў у пашану да сваіх зорных гульцоў: Павал Бурэ (10), Стэн Сьміл (12), Трэвар Ліндэн (16), Маркус Нэсьлюнд (19), Даніель Сэдын (22) і Гэнрык Сэдын (33). Усе з памянёных хакеістаў, акрамя Бурэ і Даніеля Сэдына, выконвалі абавязкі капітана каманды. Усе, акрамя Нэсьлюнда, былі ўдзельнікамі фіналу Кубка Стэнлі, абараняючы колеры Ванкувэра.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай ванкувэрскай прафэсійнай камандай па хакеі была «Ванкувэр Мільянэрз», якая паўстала дзякуючы высілкам Фрэнкам і Лэстэрам Патрыкамі. Створаныя ў 1911 годзе, «мільянэры» спаборнічалі ў розыгрышах навастворанай Ціхаакіянскай хакейнай асацыяцыі. Клюб свае хатнія матчы ладзіў у будынаку Дэнман-Арэны, якая ў той час была вядомая дзякуючы найбуйнейшай у сьвеце штучнай лядовай коўзанкі[1]. Арэна пазьней была зьнішчаная ў пажары ў 1936 годзе.

З 1926 па 1970 гады ў Ванкувэры базаваліся толькі клюбы зь мінорных лігаў. З намерам прыцягнуць франшызу НХЛ, горад пачаў будаўніцтва новай сучаснай арэны Пасыфік-Калізэю ў 1966 годзе. Арэна была адкрытая ў студзені 1968 году[2]. Каб папоўніць склад «Кэнакс» перад сваім уступным сэзоне ўзяў удзел у драфце пашырэньня. Лятэрэя была зладжаная 9 чэрвеня 1970 году, зь ейнымі вынікамі было вызначына, што «Бафала Сэйбрз» мае першы выбар у драфце, а «Кэнакс», адпаведна, меў абіраць гульцом другім. Першым гульцом каманды стаў абаронца Гэры Доак. Сярод іншых гульцоў, абраных ванкувэрскім клюбам, быў цэнтральны нападнік Арланд Куртэнбах, які быў першым капітанам «Кэнакс»[3]. Таксама на драфце быў абраны абаронца Пэт Кўін, які пазьней працаваў генэральным дырэктарам і трэнэрам каманды ў 1990-х. 9 кастрычніка 1970 году каманда згуляла сваю першую гульню «Лос-Анджэлес Кінгс», які яна прагуляла зь лікам 3:1. Першую шайбу закінуў абаронца Бары Ўілкінз[4]. Праз два дні дружына здабыла і першую перамогу, выгуляўшы зь лікам 5:3 «Таронта Мэйпл Ліфс».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
29 Сьцяг ЗША Кейсі Дэсьміт 13.08.1991 35 Сьцяг ЗША Тэтчэр Дэмка 08.12.1995
Абаронцы
5 Сьцяг ЗША Такер Пулман 08.06.1993 7 Сьцяг Канады Карсан Сусі 27.07.1994
17 Сьцяг Чэхіі Філіп Гронэк 02.11.1997 43 Сьцяг ЗША Кўін Г’юз 14.10.1999
47 Сьцяг Канады Ноа Джулсэн 02.04.1997 51 Сьцяг Канады Марк Фрыдман 25.12.1995
55 Сьцяг Канады Гіём Брызбуа 21.07.1997 57 Сьцяг Канады Тайлер Маерз 01.02.1990
82 Сьцяг ЗША Ен Коўл 21.02.1989 91 Сьцяг Расеі Мікіта Задораў 16.04.1995
Нападнікі
6 Сьцяг ЗША Брок Бэсэр 25.02.1997 8 Сьцяг ЗША Конар Гэрланд 11.03.1996
9 Сьцяг ЗША Джэй Ты Мілер 14.03.1993 18 Сьцяг ЗША Сэм Лафэрці 06.03.1995
21 Сьцяг Швэцыі Нільс Гёгляндэр 20.12.2000 23 Сьцяг Швэцыі Эліяс Ліндгальм 02.12.1994
24 Сьцяг Швайцарыі Піюс Зутэр 24.05.1996 34 Сьцяг Канады Філіп Дзі Джузэпэ 09.10.1993
40 Сьцяг Швэцыі Эліяс Пэтэрсан 12.11.1998 53 Сьцяг Латвіі Тэадорс Блюгерс 15.08.1994
65 Сьцяг Расеі Ільля Міхееў 10.10.1994 81 Сьцяг ЗША Дакота Джошуа 15.05.1996
88 Сьцяг Швэцыі Нільс Оман 07.02.2000

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]