Валеры Шаблюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Шаблюк
Дата нараджэньня 3 жніўня 1953(1953-08-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 траўня 1997(1997-05-02) (43 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (1991)

Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, Узда — 2 траўня 1997) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў Менску. З 1980 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў 1996 годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская навука». У 1995 годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня Адама Міцкевіча і яго музы — Марылі Верашчакі. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Вялікія Навасёлкі, Клыпаўшчына, Машчонае, Павусьсе[1].

Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі.

Зьяўляўся старшынём першачаснай арганізацыі Беларускага свабоднага прафсаюзу пэдагогаў Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

У 1994 годзе — генэральны сакратар Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі. У 1995 годзе — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь па Ўсходняй выбарчай акрузе №246 г. Менску.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трагічна загінуў 2 траўня 1997 году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. У сям’і Валерыя засталіся дзьве дачкі — Вераніка і Анастасія.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 43.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.