Вайра Віке-Фрэйбэрга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вайра Віке-Фрэйбэрга
8 ліпеня 1999 — 8 ліпеня 2007
Папярэднік Гунціс Улманіс
Наступнік Валдзіс Затлэрс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1 сьнежня 1937(1937-12-01)[1][2] (86 гадоў)
Сужэнец: Імантс Фраэбэрґс[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн заслугаў (Мальта) Order of the Tribute to the Republic ордэн «Дружба»
Nizami Ganjavi Gold Medal
ордэн Нідэрляндзкага льва Order of Adolphe of Nassau National Order of Merit ордэн Збавіцеля кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну Ордэн роўнаапостальнай княгіні Вольгі Officer of the National Order of Quebec Grand Cordon of the Supreme Order of the Chrysanthemum Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany ордэн Белай Зоркі на ланцугу Ордэн Крыжа зямлі Марыі кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятога Уляфа ордэн Віестура Крыж Прызнаньня Вялікі крыж ордэна Трох зорак ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн Свабоды
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
ордэн «Стара планіна» ланцуг ордэна Заслуг Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Вялікая стужка ордэна Леапольда I Grand Cross with Collar of the Order of the White Rose of Finland ордэн Сэрафімаў ордэн Белага арла Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай» Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Grand Collar of the Order of Prince Henry Вялікі мэдаль Латвійскай акадэміі навук[d] (1997) Konrad Adenauer Award[d] (2010) Marcel Vincent Price[d] (1992) Hannah Arendt Prize[d] (2005) залатая таблічка Амэрыканскай акадэміі дасягненьняў[d] ганаровы доктар Страсбурскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Унівэрсытэту Вітаўта Вялікага[d] сябра Каралеўскага таварыства Канады[d] ганаровы доктар Атаўскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Універсітэта Мак-Гіла[d] ганаровы доктар Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта[d] Walter Hallstein Prize[d] (2006) Pierre Chauveau Medal[d] ганаровы доктар Льескага ўнівэрсытэту[d] (2006)
Вайра Віке-Фрэйбэрґа

Вайра Віке-Фрэйбэрґа (па-латыску: Vaira Vīķe-Freiberga, нар. 1 сьнежня 1937) — былая прэзыдэнтка Рэспублікі Латвія. Абраная ў 1999 г., пераабраная ў 2003 г.

Біяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайра Віке-Фрэйбэрґа нарадзілася 1 сьнежня 1937 г. у Рызе, Латвія.

Яе бацькі ў 1944 г., пасьля Другое Сусьветнае Вайны, эміґравалі з Латвіі, у наступныя гады сям’я жыла ў розных краінах — Нямеччыне, Марока і, нарэшце, Канадзе.

У Канадзе Віке-Фрэйбэрґа вучылася ва Ўнівэрсытэце Таронта і Ўнівэрсытэце McGill, дзе ў 1965 г. атрымала доктарскую ступень па псыхалёгіі.

Між 1965 і 1998 гг. яна выкладала псыхалёгію ў Манрэальскім Унівэрсытэце. У гэты час яна актыўна ўдзельнічала ў жыцьці латыскае грамады Канады, шмат ейных дасьледваньняў былі прысьвечаныя традыцыйнаму латыскаму фальклёру, Дайнам.

Вайра Віке-Фрэйбэрґа займала пасаду прэзыдэнта Канадзкага Псыхалягічнага Таварыства, Фэдэрацыі Грамадзкіх Навукаў Канады і Аб’яднаньня па Разьвіцьцю Вывучэньня Краінаў Балтыі. Узначальвала Навуковую Раду Канады, ёсьць сябрам Рады Кабет-Лідэраў Сьвету. У 1999 г. абраная ў чальцы Акадэміі Навукаў Латвіі.

У 1998 г. Вайра Віке-Фрэйбэрґа вярнулася ў Латвію, дзе ўзначаліла Інстытут Латвіі — арганізацыю, што займаецца прамоцыяй Латвіі за мяжою.

У наступным годзе яна была абраная другой прэзыдэнткаю незалежнае Рэспублікі Латвіі. Спачатку яна не вылучала свае кандыдатуры, але Сойм ня здолеў абраць прэзыдэнта з заяўленых кандыдатаў, таму Віке-Фрэйбэрґа, як вельмі паважаны ў грамадзтве дзяяч, не зьвязаны з пэўнай палітычнай сілаю, сталася кампрамісным кандыдатам.

Падчас ейных двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў Віке-Фрэйбэрґа мела высокую папулярнасьць, ейны рэйтынґ сягаў 70-85%. Прэзыдэнтка праводзіла актыўную зьнешнюю палітыку, яна запомнілася сваімі рэзкімі выказваньнямі ў бок Расеі і актыўнымі дзеяньнямі па далучэньню Латвіі да NATO і Эўрапейскага Зьвязу (сяброўства ў абедзьвюх арґанізацыях атрымана Латвіяй у 2004 г.). Віке-Фрэйбэрґа падтрымала амэрыканскую кампанію ў Іраку ў 2003 г.

Муж Вайры Віке-Фрэйбэрґі, Імантс Фраэбэрґс, выкладае інфарматыку ў Квэбэцкім Унівэрсытэце ў Манрэале. Сям’я мае сына Карлыса і дачку Індру.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Vaira Vike-Freiberga // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б Vaira Vike-Freiberga // Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]