Вадстэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадстэна
швэдз. Vadstena
Кляштарная царква Вадстэны
Кляштарная царква Вадстэны
Герб Вадстэны


Краіна: Швэцыя
Лэн: Эстэр’ётлянд
Плошча: 3,61 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 5674 чал.
шчыльнасьць: 1571,75 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 58°26′42.346″ пн. ш. 14°53′49.686″ у. д. / 58.44509611° пн. ш. 14.897135° у. д. / 58.44509611; 14.897135Каардынаты: 58°26′42.346″ пн. ш. 14°53′49.686″ у. д. / 58.44509611° пн. ш. 14.897135° у. д. / 58.44509611; 14.897135
Вадстэна на мапе Швэцыі
Вадстэна
Вадстэна
Вадстэна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.vadstena.se

Вадстэ́на (па-швэдзку: Vadstena) — мястэчка на ўсходзе Швэцыі ў лэне Эстэр’ётляндзе, разьмешчанае на ўсходнім беразе возера Вэтэрну. Цэнтар аднайменнай камуны. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 5674 чалавекі. Важны турыстычны цэнтар.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XII стагодзьдзі на тэрыторыі сучаснай Вадстэны існавала царква ў раманскім стылі — гэта быў адзін з этапаў паломніцкага шляху ў Тронгэйм. У XIII стагодзьдзі кароль Вальдэмар Біргерсан пабудаваў тут свой палац. У 1346 кароль Магнус Эрыксан падараваў гэты палац Сьвятой Біргіце, якая заснавала Вадстэнскі кляштар — кляштар Ордэну Брыгітак. У 1400 Вадстэна атрымлівае гарадзкія прывілеі і становіцца важным паломніцкім цэнтрам. У 1545 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў у Вадстэне замак, а ў 1550 — канфіскаваў маёмасьць кляштару і прагнаў манахаў (манашкі заставаліся там да 1595 году). З 1637 кляштар ужываецца ў якасьці дому для жаўнераў-інвалідаў, у 1783 становіцца турмой, а з 1829 — часткай шпіталю. У 1848—1853, у сувязі з будаўніцтвам Гёта-каналу, у Вадстэне быў пабудаваны порт на возеры Вэтэрн. Для яго будаўніцтва былі разабраны абарончыя валы замку. У 1874 была пракладзена чыгунка (канчаткова зачыненая з 1963).

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • г. зв. Чырвоная вежа (XIV стагодзьдзе) — рэшты царквы Сьвятога Пэра (Пятра)
  • Кляштар (заснаваны ў XIV стагодзьдзі)
  • Кляштарная царква (XV стагодзьдзе)
  • Дом біскупа (1474)
  • Ратуша (XV стагодзьдзе)
  • Замак (XVI стагодзьдзе)
  • г.зв. Дом Мортэна Шынарэ (служыў шпіталем для бедных)
  • Гістарычная забудова (XVIII—XIX стагодзьдзе)
  • Музэй кляштару Сьв. Брыгіты
  • Музэй шпіталю
  • Музэй цацак

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]