Ваг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ваг

Váh
Ваг каля Раткава
Ваг каля Раткава
Агульныя зьвесткі
Выток Кралёва Легата, Славаччына
Вышыня вытоку 106,5 м
Вусьце Дунай
Краіны басэйну Славаччына
Вобласьці Трнаўскі край
Даўжыня 403 км
Сярэднегадавы сьцёк 196 м³/с
Плошча басэйну 10 640 км²

Ваг (па-славацку: Váh, па-вугорску: Vág, па-нямецку: Waag, па-польску: Wag) — самая доўгая рака ў Славаччыне. Левы прыток Дунаю. Пачынаецца каля вёскі Кралёва Легата, дзе зьліваюцца Чорны Ваг і Белы Ваг. Рака цячэ па поўначы і захадзе Славаччыны і ўцякае ў Дунай недалёка ад Комарны. Галоўныя прытокі — Нітра, Малы Дунай, Кісуца, Тур’ец, Орава, Рэвуца, Райчанка. Працякае паўз гарады і мястэчкі: Ліптаўскі Градак, Ліптаўскі Мікулаш, Ружамбэрак, Вруткі, Жыліна, Бытча, Поваска Быстрыца, Пухаў, Ілава, Дубніца над Вагам, Немшава, Трэнчын, Новэ Места над Вагам, П’ешцяны, Глогавец, Сэрэдзь, Шаля, Коларава і Комарна.