Біёта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Біёта (ад стар.-грэц. βιοτή — «жыцьцё») — гістарычна складзеная сукупнасьць відаў жывых арганізмаў, аб’яднаных агульнай вобласьцю распаўсюджваньня ў сучаснасьці альбо ў мінулыя геалягічныя эпохі. У склад біёты ўваходзяць як прадстаўнікі вузавых арганізмаў (расьліны, жывёлы, грыбы, бактэрыі, пратысты і г. д.), так і бязвузавыя арганізмы (напрыклад, вірусы).

Біёта зьяўляецца важнай часткай экасыстэмаў і біясфэры. Біёта актыўна удзельнічае ў біягеахімічных працэсах. Вывучэньне біёты — прадмет мноства навукаў, у тым ліку біялёгіі, экалёгіі, гідрабіялёгіі, палеанталёгіі, біягеахіміі і іншых.

У адрозьненьне ад біяцэнозу біёта можа характарызавацца адсутнасьцю экалягічных сувязяў паміж рознымі відамі арганізмаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]