Бісэнто

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бісэнто (па-японску: 眉尖刀 бісэнто:?) — японская халодная зброя з доўгаю дзяржальняю, рэдкі разнавід наґінаты.

Бісэнто адрозьніваецца ад наґінаты вялікім памерам і іншым стылем абыходжаньня. Гэтаю зброяю працуюць абавязкова з шырокім хватам, задзейнічаючы абодва канцы, пры тым, што вядучая рука павінна знаходзіцца ля ґарды.[1]

Ёсьць і перавагі стылю барацьбы зь бісэнто над стылем барацьбы з наґінатаю. У баі сьпінка клінка бісэнто, у адрозненьне ад наґінаты, можа ня толькі адбіваць і адводзіць удар, але і націскаць, і кантраляваць.[1] Бісэнто цяжэй за наґінату, таму ягоныя сякучыя ўдары ў вялікай ступені праносныя, чым фіксаваныя. Яны наносяцца са значна большым размахам. Бісэнто можа зь лёгкасьцю адсекчы галаву як чалавеку, гэтак і каню[2], што з наґінатаю зрабіць ня так проста. Вага мяча мае ролю як у прабіўной, гэтак і ў штуршковай ўласьцівасьці.[1]

Ёсьць меркаваньне, што ідэю гэтае зброі японцы ўзялі ў кітайскіх мячоў.[3]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в К. В. Асмолаў. Гісторыя халоднае зброі: Усход і Захад (частка 2)
  2. ^ Для гэтага меч і выкарыстоўваўся.
  3. ^ Hatsumi, Masaaki. «Ніндзя: Гісторыя й Традыцыя»