Бірмінггэм Сіці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бірмінггэм
Поўная назва па-ангельску: Birmingham City Football Club
Заснаваны 1875
Горад Бірмінггэм, Ангельшчына
Стадыён Стадыён Сьвятога Эндруса
Умяшчальнасьць: 30 009
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2022—2023 17 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bcfc.com (анг.)

«Бірмінггэм Сіці» (па-ангельску: Birmingham City) — ангельскі футбольны клюб з гораду Бірмінггэм. Каманда была створана ў 1875 годзе й спачатку мела назоў «Смол Гіт Альянс». У 1888 годзе назва зьмяняецца на «Смол Гіт», у 1905 на «Бірмінггэм», і ў 1943 клюб канчаткова прымае назву «Бірмінггэм Сіці», якая застаецца й па наш час. Напрыканцы сэзону Чэмпіянату 2008—2009 гадоў клюб атрымоўвае квіток у найвышэйшую лігу, такім чынам шосты раз прыняўшы ўдзел у Прэм’ер-Лізе.

Найбольш пасьпяховымі для клюбу лічацца часы ў 50-х і напачатку 60-х гадох. У сэзоне 1955—1956 клюб заняў найвышэйшую сваю пазыцыю ў чэмпіянаце Ангельшчыны, падняўшыся на шостую ступеньку. У 1956 годзе каманда становіцца фіналістам Кубку Ангельшчыны, а ў 1963 заваёўвае свой адзіны значы трафэй — Кубак Лігі, перайграўшы ў вырашальным стасунку сваіх галоўных праціўнікаў «Астан Вілу». Большы час сваёй гісторыі клюб гуляў у вышэйшых дывізіёнах Ангельшчыны, але ў пэрыяд з 1986 па 2002 год клюб знаходзіўся ў ніжэйшых лігах, двойчы апускаючыся ў трэці па значнасьці дывізіён, пад час выступленьня ў якім выйграваў Трафэй Футбольнай Лігі.

З 1906 году хатняй арэнай клюбу зьяўляецца стадыён «Сьвятога Эндруса», дагэтуль хатнія гульні праводзіліся на «Мунц Стрыт». Каманда мае мянушку «сінія» з-за адпаведнага колеру футбольнай экіпіроўкі.

Тытулы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]