Біенале ў Вэнэцыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Біенале ў Вэнэцыі (па-італьянску: Biennale di Venezia) — самая вядомая ў сьвеце біенале мастацтваў, якая праходзіць у Вэнэцыі пачынаючы з 1895 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова выстава дэкаратыўнага мастацтва Італіі. З 1907 — міжнародная. З 1930 патранаж выставы пераходзіць ад муніцыпалітэту да ўраду Італіі.

У 1930 у межах біенале заснаваны Фэстываль музыкі, у 1932 — Міжнародны фэстываль кіно, у 1934 — Тэатральны фэстываль.

З 1968 спынена правядзеньне пэрсанальных, а праводзяцца тэматычныя выставы.

У 1975 заснавана Міжнародная выстава архітэктуры.

Удзел беларускіх мастакоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 Біенале 1948.

49 Біенале 2001.

51 Біенале 2005. Беларусь прадстаўлена ўпершыню. Існаваў нацыянальны павілён.

Мастакі:

Камісар: Энца Фарнара.

Куратары: Энца Фарнара, Ларыса Міхневіч, Натальля Шаранговіч.

54 Біенале 2011.

Мастакі:

Куратар: Міхась Баразна[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Свірын, І. Радок у CV: Венецыянская біенале // Культура : газэта. — 2011. — № 5 (977).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біенале ў Вэнэцыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў