Бярозкавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярозкавыя
Бярозка палявая (Convolvulus arvensis) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадПасьлёнакветныя (Solanales)
СямействаБярозкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Convolvulaceae Juss.
ITIS 30648 ·

Бярозкавыя (Convolvulaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 53 роды і 1660 відаў[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы або хмызьнякі, часта з малочным сокам. Лісьце чарговае, суцэльнае, простае або складанае, адсутнічае ў паразытычных відаў. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў і пялёсткаў звычайна 5. Плод — каробачка, радзей ягада або арэхападобны. Насеньне звычайна трохкутнае, гладкае або апушанае[2].

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджаныя ў трапічных, субтрапічных і ўмераных рэгіёнах[3][2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 30.11.2019 г.  (анг.)
  3. ^ Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 30.11.2019 г.  (анг.)