Бэльвіль (Парыж)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Графіці ў квартале Бэльвіль
Мэмарыяльная шыльда на месцы нараджэньня Эдыт Піяф

Бэльві́ль (па-француску: Belleville) — квартал Парыжу, які знаходзіцца ў 20-й акрузе на Бэльвільскім узгорку (Butte de Belleville).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра паселішча, акружанае вінаграднікамі, на ўзгорку Бэль-вю (Belle Vue — прыгожая панарама, прыгожы выгляд) вядома з XII стагодзьдзя. У XVIII стагодзьдзі гэта месца нядзельных прагулак парыжанаў. У 1840 годзе Бэльвіль разам з Парыжам падпярэзаны Цьерскай гарадзкой сьцяной; Бэльвіль набывае гарадзкія рысы, тут селяцца парыжане, чыё жыльлё было зьнішчана ў працэсе гіганцкай перабудовы сталіцы баронам Асманам.

У Парыскую камуну ў 1871 годзе бэльвільскія барыкады былі апошнімі, якія здалі перад націскам вэрсальцаў: насельніцтва гэтай часткі Парыжу паменшылася з 50 тыс. да 30 тыс. чалавек.

Бэльвіль афіцыйна ўключаны ў межы Парыжу ў 1860 г., і Бэльвільская вуліца (rue de Belleville) становіцца мяжой 19-й і 20-й сталічных акруг.

З 1920-х гадоў Бэльвіль ператвараецца ў імігранцкі квартал, дзе селяцца армяне, грэкі і палякі, якія працуюць у майстэрнях па пашыве адзеньня і абутку. У 1960-х гг. масавы прыток альжырцаў і тунісцаў, у 1980-х гг. — афрыканцаў і азіятаў. Квартал з гумарам называюць «Бабілёнвілем» (Babelville).

У 1930-х гадах цыганскі гітарыст Жан-Батыст Рэйнгарт увекавечыў раён Бэльвіль у аднайменным творы.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Парк Бэльвіль, адкрыты ў 1988 г.
  • Эдыт Піяф нарадзілася ў 1915 г. на лесьвіцы дома 72 па Бэльвільскай вуліцы, аб чым сьведчыць мэмарыяльная шыльда.