Бухарэсцкая мірная дамова (1918)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Румынія (07.05.1918-10.11.1918)
Фіялетавым: тэрыторыя перададзеная Аўстра-Вугоршчыне; сінім: тэрыторыя перададзеная Баўгарыі; зялёным: Кандамініюм Цэнтральных дзяржаў; шэрым: тэрыторыя пад акупацыяй Цэнтральных дзяржаў; аранжавым: Бесарабія, якая аб'ядналася з Румыніяй 9 красавіка 1918 г.

Бухарэсцкая мірная дамова 1918 году (ням. Friede von Bukarest, вуг., Bukaresti béke, баўг. Букурещки договор, рум. Tratatul de la București) — сэпаратная мірная дамова, заключананая 7 траўня 1918 году паміж Румыніяй і Цэнтральнымі дзяржавамі. Скончыла вайну паміж Нямеччынай, Аўстра-Вугоршчынай, Баўгарыяй і Турцыяй з аднаго боку, і Румыніяй — зь іншага.

Пасьля падпісаньня Ўкраінай і Расеяй сэпаратных мірных дамоваў з Цэнтральнымі дзяржавамі ў Берасьце адпаведна 9 лютага і 3 сакавіка 1918 году (гл. Берасьцейскі мір паміж Украінай і Цэнтральнымі дзяржавамі і Берасьцейскі мір), адзінай дзяржавай, якая заставалася ў стане вайны супраць Цэнтральных дзяржаў на Усходнім фронце, заставалася Румынія. Асноўная тэрыторыя краіны была акупавана праціўнікам яшчэ ў 1916 годзе, адразу пасьля ўступленьня Румыніі ў вайну.

1 сакавіка [ст. ст. 1918] Румынія распачала ў Бухарэсьце перамовы зь міністрамі замежных спраў Цэнтральных дзяржаваў аб сэпаратным міры.[1] Паводле заключанага дамовы Румынія вяртала Баўгарыі атрыманую па дамове 1913 году Паўднёвую Дабруджу з дадатковымі выпраўленьнямі граніцы на карысьць Баўгарыі. Над Паўночнай Дабруджай усталёўваўся кандамініум дзяржаваў Чацьвярнога саюзу, якія абавязваліся забясьпечыць Румыніі гандлёвы шлях да Чорнага мора па лініі ЧернаводэКанстанца. Румыніі таксама прыйшлося аддаць Аўстра-Вугоршчыне кантроль над праходамі ў Карпатах. Акрамя таго, Румынія перадавала Нямеччыне ў канцэсію на 90 гадоў нафтапромыслы.

Як сьледзтва дамове, Цэнтральныя дзяржавы пагадзіліся не выступаць супраць аб’яднаньня Бэсарабіі з Румыніяй.

Дамова не была ратыфікавана румынскім каралём Фэрдынандам I і пасьля паразы дзяржаваў нямецкага блёку была скасаваная.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ История дипломатии под ред. акад. В. П. Потёмкина. Т. 2, Дипломатия в новое время (1872—1919 гг.). ОГИЗ, М. — Л., 1945. Гл. 15, Брестский мир. Стр. 352—357.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]