Брэбэнэскуль (гара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэбэнэскуль
Брэбэнэскуль
Найвышэйшы пункт
Вышыня 2035 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне Закарпацкая вобласьць
Кантынэнт Эўразія
Краіна Украіна
Горная сыстэма Усходнія Карпаты
Брэбэнэскуль на мапе Ўкраіны
Брэбэнэскуль
Брэбэнэскуль
Брэбэнэскуль

Брэбэнэскуль (па-ўкраінску: Бребенескул) — гара ва Ўкраінскіх Карпатах, адна з самых высокіх вяршыняў хрыбта Чарнагора, другая па вышыні вяршыня ва Ўкраіне.

Разьмешчаная пасярэдзіне хрыбта, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласьцей, паміж вяршынямі Мунчэль (1998 м) на паўднёвым усходзе і Рэбры (2001 м) на паўночным захадзе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вышыня 2035 мэтраў (па іншых дадзеных 2032 або 2038). Паверхня купалападобная. На сьхілах распаўсюджаныя старажытна-ледніковыя формы рэльефу, сьляды працэсаў марознага выветрываньня. Гара пакрытая альпійскімі і субальпійскімі лугамі, для яе характэрныя каменныя россыпы і асыпкі.

На захад ад вяршыні разьмешчанае самае высакагорнае возера Ўкраіны — Брэбэнэскуль. Найбліжэйшы населены пункт — Быстрэц (Івана-Франкоўская вобласьць).

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]