Браніслаў Іванавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Браніслаў Іванавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 лютага 1984(1984-02-22)[1][2] (40 гадоў)
Рост 188 см
Вага 86 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004
2004—2006
2006—2008
2008—2017
2017—2020
2020—2021
Срэм
ОФК
Лякаматыў Масква
Чэлсі
Зэніт
Ўэст Бромўіч Альбіён
19 (2)
55 (5)
54 (5)
261 (22)
90 (8)
13 (0)
Зборныя
2006—2018 Сэрбія 105 (13)

Браніслаў Іванавіч (па-сэрбску: Бранислав Ивановић; нарадзіўся 22 лютага 1984 году, Срэмска-Мітравіца, СФРЮ) — былы сэрбскі футбаліст, абаронца. Выступаў у складзе зборнай Сэрбіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў прафэсійную кар’еру ў клюбе «Срэм» (Срэмска Мітравіца) у 2002 годзе. У 2003—2006 гадах гуляў за бялградзкі ОФК. У 2006—2008 гадах выступаў за маскоўскі «Лякаматыў». У 2006 годзе быў капітанам моладзевай зборнай Сэрбіі на чэмпіянаце Эўропы (U21) у Партугаліі. У фінальным турніры згуляў 4 матчы і забіў 1 гол. 16 студзеня 2008 году за 8,9 мільёну фунтаў, перайшоў зь «Лякаматыва» ў «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 3,5 году.

Дазвол на працу ў Ангельшчыне Іванавічу выдаў лёнданскі суд, які разглядаў пытаньне 14 студзеня аб выдачы 23-гадоваму абаронцу брытанскай доўгатэрміновай працоўнай візы. Справа вырашалася менавіта праз суд, паколькі за апошнія два гады футбаліст не правёў 75 адсоткаў матчаў за нацыянальную зборную, як таго патрабуе брытанскае працоўнае заканадаўства.

Нягледзячы на ​​вялікі кошт, які быў выплачаны за футбаліста, у сэзоне 2007—2008 гадоў ён гэтак і ня выйшаў на поле ў асноўным складзе. Тым ня менш, Браніслаў шмат разоў гуляў за рэзэрвовую каманду. У сувязі з гэтым, падчас летняга трансфэрнага вакна, зьявіліся чуткі аб сыходзе Іванавіча са «Стэмфард Брыдж» ў Італію. Часьцей за ўсё згадваліся «Ювэнтус» і «Мілян», якія мелі патрэбу ў той час у кваліфікаваных гульцах абарончай лініі. Аднак, пасьля прыходу новага трэнэра Луіса Фэліпэ Скалары, Іванавіч пачаў выступаць у таварыскіх матчах і матчах Прэм’ер-лігі.

Больш чым праз восем месяцаў свайго знаходжаньня ў «Чэлсі», Іванавіч правёў свой першы матч у Кубку футбольнай лігі супраць «Портсмуту», які завяршыўся перамогай «сініх» зь лікам 4:0. А першы дэбют у Прэм’ер-лізе адбыўся ў матчы супраць «Астан Вілы», у якім «сінія» перамаглі з рахункам 2:0. Першы гол Браніслаў забіў 8 красавіка 2009 году ў браму «Лівэрпулу» ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў на стадыёне «Энфілд Роўд». У гэтым жа матчы адбыўся ягоны другі мяч за «Чэлсі». У выніку «сінія» атрымалі перамогу над мэрсісайдцамі зь лікам 1:3.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Лякаматыў»:

«Чэлсі»:

«Зэніт»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в BRANISLAV IVANOVIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. ^ а б в Branislav Ivanovic // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]