Блёк нацыянальных меншасьцяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Блёк нацыянальных меншасьцяў (па-польску: Blok Mniejszości Narodowych, BMN) — палітычнае аб’яднаньне, утворанае нацыянальнымі меншасьцямі 17 жніўня 1922 году падчас выбараў у польскі Сойм міжваеннай Польскай Рэспублікі. Мэтаю БНМ было праведзеньне супольнай выбарчай акцыі і наступнай дзейнасьці ў сойме. Уваходзілі нацыянальныя меншасьці Польшчы — беларусы, украінцы, жыды, немцы і расейцы. Да блёку не далучыліся летувісы, Бунд і частка Паалей-Цыёну. Выбары байкатавалі ўкраінцы Ўсходняй Галіччыны. Галоўнай мэтаю блёку было нацыянальнае раўнапраўе. БНМ існаваў да выбараў 1928 году.

У 1922 годзе (5 лістапада ў сойм, 22 лістапада — у сэнат) БНМ ішоў у выбарчам сьпісе пад № 16, у 1928 годзе (4 сакавіка ў сойм, 11 сакавіка — у сэнат) — пад № 18.

Дасягнутыя вынікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1922 год — 66 мандатаў (зь іх беларусаў 11 паслоў і 3 сэнатары)
  • 1928 год — 55 мандатаў (беларусы — 4 паслы і 2 сэнатары)

Беларускія паслы і сэнатары ад БНМ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1922[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасольскія мандаты

Мандаты сэнатара

1928[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасольскія мандаты

Мандаты сэнатара

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Васіль Рагуля. Успаміны. — Менск: «Бацькаўшчына», 1993.
  • Уладзімер Ляхоўскі. Зь дзейнасьці беларускіх парлямэнтарыяў на Гарадзеншчыне ў 1922—1930 гг. // Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зб. навук. прац Т. 2003.