Блюз-рок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Блюз-рок
Стылістычнае паходжаньнеблюз (асабліва электрык-блюз, брытанскі блюз), рок-н-рол
ПаходжаньнеЗША, Вялікабрытанія
Тыповыя інструмэнтыгітара, электрагітара, бас-гітара, бубны
Папулярнасьць1960—1970-я
Вытворныя формыгард-рок, гэві-мэтал
Лягатып Вікісховішча Blues rock ў Вікісховішчы

Блюз-рок — музычны жанр, разнавіднасьць рок-музыкі, які аб’ядноўвае элемэнты блюзу й рок-н-ролу, з адмысловым акцэнтаваньнем ролі электрагітары. Зьяўленьне блюз-року адносяць да сярэдзіны 1960-х гадоў, у працах такіх гуртоў як «Крім» і Rolling Stones, экспэрымэнтаваўшых з музыкай раньніх блюзмэнаў Элмара Джэймса, Хаўліна Вулфа, Мадзьдзі Ўотэрса й іншых.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для блюз-року характэрна наяўнасьць блюзавай імправізацыі, ужываньне 12-тактавай блюзавай гармоніі, рытмічнага малюнку «бугі», акцэнтаваньне электрагітарнага гуку й асаблівасьцяў тэхнікі. Заснаванае на рыфах гучаньне, цяжэйшае, чым у традыцыйным чыкаскім блюзе. Блюз-рок часта гуляецца хутчэйшым тэмпам, што таксама адрозьнівае гэты жанр ад блюзу.

Асноўныя прылады ў блюз-року — гэта электрагітара, бас-гітара й бубны. Вакал таксама гуляе значную ролю, хоць і не заўсёды: існуе мноства інструмэнтальных блюз-рокавых кампазыцыяў. Зрэдку ўжываюцца клявішныя прылады, такія як сынтэзатар, піяніна або арган. Гітарны гук падвяргаецца скажэньню, у адрозьненьне ад традыцыйнага блюзу, у якім выкарыстоўваецца акустычная гітара. Нярэдка ўжываюцца дзьве гітары, адна для акампанэмэнту, іншая для мэлядычнай партыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на тое, што рок і блюз гістарычна заўсёды былі цесна зьвязаныя, вылучэньне блюз-року ў асобны музычны жанр адбылося толькі ў канцы 1960-х гадоў. Першапачаткова жанр зьявіўся ў Ангельшчыне, дзе музыкі кшталту Алексіса Корнэра й Джона Маяла стваралі гурты, якія выступілі падмуркам для будучых зорак жанру, такіх як «Фры», «Савой браўн», раньнія «Флітвуд Мак». У той жа час да піянэраў блюз-року ставяцца й амэрыканскія музыкі кшталту Джоні Вінтэра, Пола Батэрфілда й гурт «Каннэд хіт».

Рэвалюцыйнае электрычнае выкананьне блюзу Джымі Гэндрыксам, яго трыё «Джымі Хэндрыкс экспірыэнс» і «Бэнд оф джыпсыс», мела шырокі й доўгачасовы ўплыў на разьвіцьцё блюз-року, асабліва для гітарыстаў.

Моцны ўплыў на гэты жанр стварыў і Эрык Клэптан. Яго працы ў 1960-х і 1970-х гадох з Джонам Маялам і гуртамі «Блюзбрэйкерс», The Yardbirds, «Блайнд Фэйт», «Крім», «Дэрэк і дамінас», а таксама працяглая сольная кар’ера вельмі шмат значылі для прызнаньня блюз-року самастойным жанрам.

У канцы 1960-х гадох яшчэ адзін былы ўдзельнік гурту «The Yardbirds» Джэф Бэк са сваім гуртам «Гурт Джэфа Бэка», прыўнёс у блюз-рок цяжкае гучаньне гард-року. Трэці выхаванец гурту «The Yardbirds» гітарыст Джымі Пэйдж стварыў гурт «New-Yardbirds», які неўзабаве зьмяніў назву на «Led Zeppelin». На працягу першай паловы 1970-х гадоў гурт «Led Zeppelin» дамінаваў на сусьветнай блюз-рокавай сцэне. Іншыя блюз-рокавыя музыкі, якія мелі ўплыў на блюз-рокавую сцэну Ангельшчыны ў 1970-х гадох былі Роры Галахер і Робін Тровэр.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]