Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году прадстаўлялі 27 спартоўцаў у 5 відах спорту: біятлёне, фрыстайле, лыжных гонках, горных лыжах і шорт-трэку. У 2010 годзе ад Беларусі выступаў 51 спартовец у 6 відах спорту, у Сочы не кваліфікаваліся прадстаўнікі хакею з шайбай і канькабежнага спорту, затое атрымалі права на ўдзел спартоўцы ў шорт-трэку. Сьцяганосцам зборнай на цырымоніі адкрыцьця быў чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году фрыстайліст Аляксей Грышын.

Выступленьне беларускай зборнай сталася найпасьпяховейшым за гады ўдзелу ў зімовых Алімпіядах — 8-ае месца ў мэдалёвым заліку з 5 залатымі і адным бронзавым мэдалём. Тры залатыя мэдалі заваявала Дар’я Домрачава (біятлён), па адным — Ала Цупер і Антон Кушнір (фрыстайл, акрабатыка). Бронза ў Надзеі Скардзіны (біятлён)[1].

Біятлён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Біятлён на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году

Беларусь атрымала права заявіць на гульні па 5 спартоўцаў у мужчынскіх і жаночых спаборніцтвах, пры гэтым стартаваць у кожнай гонцы можа ня больш за 4 чалавекі[2]. Наступныя спартоўцы заяўленыя для ўдзелу ў гульнях[3]:

Жанчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Стральба Вынік Месца
Дар’я Домрачава Спрынт 1+0 21:38,6 9 з 84
Гонка перасьледу 0+0+0+1 29:30,7 1 з 60
Індывідуальная гонка 0+1+0+0 43:19,6 1 з 84
Масавы старт 0+0+0+1 35:25,6 1 з 30
Настасься Дубарэзава Спрынт 0+1 22:29,7 34 з 84
Гонка перасьледу 1+4+4+3 41:01,8 56 з 60
Людміла Калінчык Спрынт 1+1 22:37,8 37 з 84
Гонка перасьледу 0+0+0+2 32:54,9 33 з 60
Індывідуальная гонка 0+1+0+1 48:06,2 25 з 84
Надзея Пісарава Індывідуальная гонка 0+3+0+0 48:55,4 35 з 84
Надзея Скардзіна Спрынт 0+0 21:50,9 17 з 84
Гонка перасьледу 0+0+0+1 30:43,7 13 з 60
Індывідуальная гонка 0+0+0+0 44:57,8 3 з 84
Масавы старт 0+0+1+1 37:08,0 15 з 30
Людміла Калінчык
Надзея Скардзіна
Надзея Пісарава
Дар’я Домрачава
Эстафэта 15+01+02+00 1:11:33,4 5 з 17

Мужчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Стральба Вынік Месца
Яўген Абраменка Спрынт 1+1 26:55,0 56 з 87
Гонка перасьледу 0+0+4+1 39:11,5 51 з 60
Індывідуальная гонка 1+1+1+0 55:38,8 53 з 89
Аляксандар Дарожка Індывідуальная гонка 2+0+2+1 58:27,7 80 з 89
Юры Лядаў Спрынт 1+1 26:55,1 57 з 87
Гонка перасьледу 1+1+0+2 39:46,2 56 з 60
Сяргей Новікаў Спрынт 0+0 26:00,8 33 з 87
Гонка перасьледу 0+1+1+1 38:59,5 50 з 60
Індывідуальная гонка 0+1+1+0 55:41,7 54 з 89
Уладзімер Чапелін Спрынт 0+1 25:49,7 29 з 87
Гонка перасьледу 0+0+1+0 36:57,2 41 з 60
Індывідуальная гонка 1+1+0+1 54:59,2 49 з 89
Сяргей Новікаў
Уладзімер Чапелін
Юры Лядаў
Яўген Абраменка
Эстафэта 01+01+01+02 1:16:02,3 13 з 19

Мяшаная эстафэта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Стральба Вынік Месца
Людміла Калінчык
Настасься Дубарэзава
Уладзімер Чапелін
Яўген Абраменка
00+05+04+00 1:13:11,8 10 з 16

Горныя лыжы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Горныя лыжы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году

Беларусь атрымала па адной квоце сярод мужчынаў і сярод жанчынаў[4][5].

Жанчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Заезд 1 Заезд 2 Усяго
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Марыя Шканава Супэргігант Не фінішавала 32—50 з 50
Гіганцкі слалам 1:26,79 52 з 90 1:23,79 41 з 74 2:50,58 44 з 90
Слалам 59,67 33 з 88 57,56 31 з 60 1:57,23 29 з 88

Мужчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Заезд 1 Заезд 2 Усяго
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Юры Данілачкін Хуткасны спуск 2:10,58 31 з 50
Камбінацыя Не фінішаваў 47—50 з 50
Супэргігант 1:22,45 37 з 63
Гіганцкі слалам Не фінішаваў 80—109 з 109
Слалам Не фінішаваў 78—117 з 117

Лыжныя гонкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Лыжныя гонкі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году

Беларусь атрымала шэсьць квотаў[4][6][7].

Жанчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Кваліфікацыя Чвэрцьфінал Паўфінал Фінал
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Валянціна Камінская Спрынт 2:46,76 47 з 67
Алена Саньнікава Скіятлён (7,5 км + 7,5 км) 44:09,7 53 з 61
10 км клясычным ходам 31:42,2 43 з 76
30 км каньковым ходам 1:18:46,3 42 з 57

Мужчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Кваліфікацыя Чвэрцьфінал Паўфінал Фінал
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Сяргей Далідовіч Скіятлён (15 км + 15 км) 1:11:28,1 34 з 68
15 км клясычным ходам 42:55,4 53 з 92
50 км каньковым ходам 1:47:09,5 5 з 65
Аляксей Іваноў 50 км каньковым ходам 1:52:52,9 46 з 65
Аляксандар Лазуткін Скіятлён (15 км + 15 км) 1:14:39,4 55 з 68
15 км клясычным ходам 42:45,1 49 з 92
Міхаіл Сямёнаў Скіятлён (15 км + 15 км) 1:10:13,3 24 з 68
Спрынт 3:42,93 48 з 86
15 км клясычным ходам 43:36,0 59 з 92
50 км каньковым ходам 1:47:36,0 17 з 65
Міхаіл Сямёнаў
Аляксандар Лазуткін
Аляксей Іваноў
Сяргей Далідовіч
Эстафэта 4×10 км 1:34:40,1 14 з 16

Фрыстайл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Фрыстайл на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году

Беларусь атрымала сем квотаў у акрабатыцы (чатыры мужчынскія, тры жаночыя)[4][8][9].

Жанчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Кваліфікацыя 1 Кваліфікацыя 2 Фінал 1 Фінал 2 Фінал 3
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Ганна Гуськова Акрабатыка 44,08 22 з 23 52,60 15 з 17
Ала Цупер Акрабатыка 66,15 14 з 23 77,52 6 з 17 99,18 1 з 12 88,50 4 з 8 98,01 1 з 4

Вольга Капусьціна атрымала права на ўдзел у спаборніцтвах па акрабатыцы, але не змагла выступіць з-за траўмы[10].

Мужчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Кваліфікацыя 1 Кваліфікацыя 2 Фінал 1 Фінал 2 Фінал 3
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Дзяніс Восіпаў Акрабатыка 81,86 17 з 21 111.05 5 з 15 99,36 9 з 12
Аляксей Грышын Акрабатыка 76,82 20 з 21 88,94 9 з 15
Дзьмітры Дашчынскі Акрабатыка 106,64 8 з 21 117,19 1 з 15 108,41 5 з 12 100,45 8 з 8
Антон Кушнір Акрабатыка 107,52 7 з 21 115,38 2 з 15 119,03 2 з 12 115,84 3 з 8 134,50 1 з 4

Шорт-трэк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Шорт-трэк на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году

Беларусь атрымала дзьве квоты ў бегу на 1500 м (мужчынская і жаночая)[11][12].

Жанчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Кваліфікацыя Паўфінал Фінал
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Вольга Талаева 1500 м 2:27,817 32 з 36

Мужчыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спартоўцы Спаборніцтва Кваліфікацыя Паўфінал Фінал
Вынік Месца Вынік Месца Вынік Месца
Максім Сяргееў 1500 м 2:19,505 28 з 36

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьміцер Уласаў. Беларусь заняла восьмае месца ў мэдалёвым заліку сочынскай Алімпіяды // БелаПАН, 24 лютага 2014 г. Праверана 6 сакавіка 2014 г.
  2. ^ 2014 Winter Olympics NOC quota (рас.)
  3. ^ Биатлон. Утвержден состав команды Беларуси на Олимпийские игры (рас.)
  4. ^ а б в Quota list all disciplines at 20.01.2014 (анг.)
  5. ^ Сочи-2014. Юрий Данилочкин и Мария Шканова выступят в горнолыжных олимпийских соревнованиях (рас.)
  6. ^ Сочи-2014. Состав белорусской команды по лыжным гонкам (рас.)
  7. ^ Олимпиада. Лыжные гонки. Валентина Каминская выступит в Сочи-2014 (рас.)
  8. ^ Сочи-2014. Объявлен олимпийский состав сборной Беларуси по фристайлу (рас.)
  9. ^ Олимпиада. Фристайл. Олимпийская заявка белорусской сборной пополнилась двумя спортсменками (рас.)
  10. ^ Олимпиада. Фристайл. Белоруска Ольга Капустина на сможет выступить на Играх (рас.)
  11. ^ XXII Olympic Winter Games 2014 Sochi — Entries Short Track Speed Skating (анг.)
  12. ^ Шорт-трек. Беларусь в Сочи представят Ольга Талаева и Максим Сергеев (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў