Беларускі саюз журналістаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларускі саюз журналістаў
Абрэвіятура БСЖ
Дэвіз Журналістыка — не элітарны клюб. Гэта — лёс
Дата ўтварэньня 5 сакавіка 1959 (65 гадоў таму)
Тып прафэсійнае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта ажыцьцяўленьне свабоды слова
Штаб-кватэра Менск, вул. Сурганава, д. 48а
Сяброўства 2 тыс. журналістаў (2010)[1]
Старшыня Анатоль Лемяшонак
Кіроўны орган Рада
Матчына кампанія РКРКППГА
Сайт www.buj.by
Колішняя назва Саюз журналістаў Беларусі (да 1995 году)

Беларускі саюз журналістаў — грамадзкае аб’яднаньне журналістаў Беларусі, заснаванае ў 1959 годзе[2]. З 2001 году браў ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. З 18 кастрычніка 2005 году пасаду старшыні займае Анатоль Лемяшонак[4].

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Абсалютнай большасьцю галасоў прадстаўнікоў вызначае кірункі дзейнасьці, зьмяняе Статут, абірае старшыню, яго 1-га намесьніка, Раду, Кантрольна-рэвізійную камісію ды Камітэт па прафэсійнай этыцы.
  • Рада. Склікаецца штогод. Правамоцная пры наяўнасьці 2/3 чальцоў. Выконвае пастановы Зьезда ды кіруе ўласнасьцю саюза. Абірае намесьнікаў старшыні. Утварае Сакратарыят ды Камітэт па абароне свабоды слова і правоў журналістаў. Вызначае зносіны зь іншымі грамадзкімі аб’яднаньнямі. Ухваляе творчыя спаборы ды ўзнагароджаньне журналістаў. Вызначае велічыню сяброўскіх складак ды зацьвярджае выданьні саюза.
  • Сакратарыят. Зьбіраецца штомесяц. Распрацоўвае мерапрыемствы і каштарыс. Ухваляе пастановы аб выдатках на мерапрыемствы ды прызначэньне і аклады рэдактараў выданьняў.
  • Кантрольна-рэвізійная камісія. Правярае грашовую справаздачнасьць суполак, прадпрыемстваў і ўстановаў саюза.

Задачы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту задачамі саюзу ёсьць:

  • абарона зацікаўленасьцяў журналістаў;
  • прававое абслугоўваньне журналістаў;
  • рост забесьпечанасьці, паляпшэньне ўмоваў працы, побыту і адпачынку журналістаў;
  • разьвіцьцё журналісцкай адукацыі і творчасьці.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Статуту саюз ажыцьцяўляе наступныя віды дзейнасьці:

  • удзел у міжнародных журналісцкіх сувязях;
  • правядзеньне журналісцкіх нарадаў і сьвятаў;
  • ладжаньне журналісцкіх творчых спабораў;
  • павышэньне адукацыі журналістаў на творчых сэмінарах і ў Цэнтры сучаснай журналістыкі;
  • выпуск выданьняў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Віктар Лоўгач (14 кастрычніка 2010) Беларускія журналісты намецілі стратэгію работы на чарговую пяцігодку Грамадзтва. Беларускае тэлеграфнае агенцтваПраверана 4 сакавіка 2012 г.
  2. ^ Алег Слука Разьдзел III. Стварэньне сыстэмы сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі (1954-1964) // Беларуская журналістыка ў 3 частках / Г. Мыцік. — Менск: БДУ, 2009. — Т. 3. — С. 163. — 399 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-518-116-4
  3. ^ За моцную i квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 242 (24282) (16 жніўня 2001). Праверана 4 сакавіка 2011 г.
  4. ^ Ігар Карней (18 кастрычніка 2005) Новым кіраўніком праўладнага Саюзу журналістаў стаў рэдактар «Рэспублікі» Грамадзтва. Радыё «Свабода»Праверана 4 сакавіка 2011 г.