Бас Дост

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бас Дост
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 траўня 1989(1989-05-31)[1][2] (34 гады)
Рост 196 см
Вага 78 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб НЭК
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2010
2010—2012
2012—2016
2016—2019
2019—2021
2021—2022
2022—2023
2023—
Эмэн
Гэраклес
Гээрэнвээн
Вольфсбург
Спортынг
Айнтрахт Франкфурт
Бруге
Утрэхт
НЭК
23 (6)
63 (18)
66 (45)
85 (36)
84 (76)
36 (12)
45 (21)
24 (9)
7 (3)
Зборныя
2015— Нідэрлянды 18 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
23 сакавіка 2018.

Бас Дост (па-нідэрляндзку: Bas Dost; нарадзіўся 31 траўня 1989 году, Дэвэнтэр, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, нападнік клюбу НЭК і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бас дэбютаваў у прафэсійным футболе ў 2007 годзе ў камандзе «Эмэн», аднак у 2008 годзе перайшоў у клюб Эрэдывізіі «Гэраклес». Гэтае пагадненьне абышлося для клюбу з Альмэлё ў 300 тысячаў эўра. Дзякуючы добраму сэзону ў новай каманды зьявіліся чуткі пра пераход гульца ў амстэрдамскі «Аякс», аднак 18 траўня 2010 году Дост стаў футбалістам «Гээрэнвээну».

У новым клюбе Бас працягваў паказваць добрую гульню, а 10 сьнежня 2011 году нават забіў усе 5 галоў у браму клюбу «Эксэльсіёр» (0:5)[3]. 1 чэрвеня 2012 году стала вядома пра пераход гульца ў нямецкі «Вольфсбург». У дэбютнай гульні 25 жніўня 2012 году супраць «Штутгарту» Бас адразу адзначыўся голам. 14 лютага 2015 году Дост адзначыўся чатыры разы ў звышвыніковай гульні супраць «Баеру», якая скончылся перамогай «Вольфсбургу» зь лікам 4:5[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Вольфсбург»:

«Спортынг»:

«Бруге»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Bas Dost // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Bas Dost // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Excelsior 0–5 Heerenveen(недаступная спасылка). ESPN FC
  4. ^ Wolfsburg win thriller at Bayer Leverkusen thanks to Bas Dost’s four-goal haul. The Guardian

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]