Баляда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баляда «Cerveri de Girona»

Баля́да — драматычна напружаны, сюжэтны ліра-эпічны верш казачна-фантастычнага, легендарна-гістарычнага ці гераічнага зьместу.

Віды балядаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія баляды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская баляда ХХ ст. адлюстроўвала рэальнае жыцьцё чалавека, яна стала важным сродкам паказу яго гераічных учынкаў («Астрожнік» П. Труса, «Машыніст» А. Дудара і інш.). Асаблівага росквіту дасягнула баляда падчас Вялікай Айчыннай вайны ў творчасьці А. Куляшова («Баляда аб чатырох заложніках», «Маці», «Камсамольскі білет»). Вядомыя баляды М. Танка («Баляда пра партызана Дубягу», «Антон Нябаба»), А. Вялюгіна («Баляда аб уральскім танку»), Н. Гілевіча («Баляда пра чырвоны касьнічок») і інш. Плённа разьвіваюцца розныя жанравыя разнавіднасьці баляды. Цэлую кніжку своеасаблівых гістарычных балядаў напісаў Я. Сіпакоў («Веча славянскіх балядаў»). А. Лойка надрукаваў кнігу «Баляды вайны і міру», В. Вітка — «Мінскія баляды», Р. Барадулін — вершаваны цыкл «Біблейскія баляды». Асобныя нізкі балядаў публікуе В. Шніп. Існуюць сказавыя баляды («Кастусь Каліноўскі» П. Броўкі), баляды песеннага тыпу («Надзя-Надзейка» П. Броўкі), партрэтныя («Герой» П. Панчанкі), псыхалягічныя («Юнак быў з-пад Слоніма родам» А. Лойкі) і інш.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]