Бадахас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бадахас
гішп. Badajoz
Бадахас
Герб Бадахасу Сьцяг Бадахасу
Дата заснаваньня: 1834 і 875
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Эстрэмадура
Правінцыя: Бахадас
Кіраўнік: Франсыска Хавіер Фрагоса Мартынэс[d]
Плошча: 1470 км²
Вышыня: 185 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 152 270 чал.
шчыльнасьць: 103,59 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 924
Паштовы індэкс: 06001–06012
Нумарны знак: BA
Геаграфічныя каардынаты: 38°52′49″ пн. ш. 6°58′31″ з. д. / 38.88028° пн. ш. 6.97528° з. д. / 38.88028; -6.97528Каардынаты: 38°52′49″ пн. ш. 6°58′31″ з. д. / 38.88028° пн. ш. 6.97528° з. д. / 38.88028; -6.97528
Бадахас на мапе Гішпаніі
Бадахас
Бадахас
Бадахас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.aytobadajoz.es/

Бадахас (па-гішпанску: Badajoz) — горад у Гішпаніі, аўтаномная супольнасьць Эстрэмадура, цэнтар аднайменнай правінцыі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёну Бадахас. Разьмешчаны на мяжы з Партугаліяй. Найбуйнейшы горад Эстрэмадура. Насельніцтва ў 2010 годзе — 150 376 чалавек. Заснаваны мусульманскімі заваёўнікамі Гішпаніі ў 875 годзе. Эканоміка заснаваная на сэктары прадастаўленьня паслугаў. Маецца аэрапорт. Самы вядомы выхадзец — канкістадор Пэдра дэ Альварада.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археалягічныя знаходкі выяўленыя ў раёне Бадахаса былі прымеркаваны да бронзавага веку.

Бадахас дасягнуў значэньня падчас панаваньня маўрытанскіх кіраўнікоў, як то халіфаў Амэядаў з Кордавы й Альмаравідаў і Альмахадаў з Паўночнай Афрыкі. З XVIII стагодзьдзя дынастыя Амэядаў кантралявала рэгіён аж да пачатку XI стагодзьдзя[1]. Афіцыйнае заснаваньне Бадахаса мела месца ў 875 годзе калі мусульманскі шляхціч ібн Марван быў выгнаны Альмахадымі з Мэрыды[2]. Пад панаваньнем ібн Марвана, горад стаўся рэзыдэнцыяй незалежнай дзяржавы, якая была скасавана толькі ў X стагодзьдзі. У 1021 ці, магчыма, у 1031 годзе[3] горад стаў сталіцай маленькага мусульманскага царства.

У 1086 годзе адбылося ўварваньне ў Бадахас хрысьціянаў на чале з Альфонса VI Кастыльскім, які заваяваў горад у маўраў. За таго, што ў 1067 годзе Альмаравіды вялі войны ў Марока, толькі ў 1147 годзе яны здолелі вярнуць горад пад свой кантроль[4].

Бадахас быў захоплены Альфонса IX Леонскім 19 сакавіка 1230 году[5]. Неўзабаве пасьля ягонай заваёвы, у часы Альфонса X, ў Бадахасе было створана біскупства й пабудаваны сабор Сан-Хуан Баўтыста. У 1336 годзе падчас кіраваньня горадам Альфонса XI войскі партугальскага караля Афонсу IV аблажылі Бадахас[6]. Тым ня менш дзякуючы дапамозе гішпанцы здолелі нанесьці партугальцам паразу[6].

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ring, Trudy; Salkin, Robert M.; La Boda, Sharon Southern Europe // International Dictionary of Historic Places. — Fitzroy Dearborn Publishers, 1995. — ISBN 978-1-884964-02-2
  • O'Callaghan, Joseph F. A History of Medieval Spain. — Cornell University Press, 1983. — ISBN 978-0-8014-9264-8
  • Chisholm, Hugh Badajoz (city). — 11th ed.. — Cambridge University Press, 1911.
  • O'Callaghan, Joseph F.; Kagay, Donald J.; Vann, Theresa M. Essays in Honor of Joseph F. O'Callaghan // On the Social Origins of Medieval Institutions. — BRILL, 1998. — ISBN 978-90-04-11096-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бадахассховішча мультымэдыйных матэрыялаў