Аўтамабільная прамысловасьць ва Ўкраіне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЗАЗ — найбуйнейшы вытворца легкавых аўтамабіляў ва Ўкраіне
КрАЗ — адзіны вытворца грузавікоў ва Ўкраіне

Аўтамабі́льная прамысло́васьць ва Ўкраі́не — галіна эканомікі Ўкраіны.

Аўтамабільная прамысловасьць Украіны — гэта тэрмін, які ахоплівае шырокі спэктар кампаній і арганізацыяў у гісторыі ўкраінскай дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у праектаваньні, распрацоўцы, вытворчасьці, маркетынгу і продажах легкавых аўтамабіляў, лёгкіх камэрцыйных аўтамабіляў, грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў, прычэпаў, матацыклаў, мапедаў, спэцыяльнай і вайсковай аўтамабільнай тэхнікі, запчастак і камплектуючых для аўтамабіляў, матацыклаў і мапедаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамабілебудаваньне ва Ўкраіне прадстаўлена вытворчасьцю грузавых, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Да 1991 г. да аўтамабілебудаўнічага комплексу ўваходзілі 4 аўтамабільныя заводы:

  • Для вытворчасьці легкавых аўтамабіляў — Запароскі і Луцкі,
  • Для вытворчасьці грузавікоў — Крэмэнчуцкі аўтазавод;
  • Для вытворчасьці аўтобусаў — Львоўскі аўтобусны завод.

Праектная гадавая магутнасьць іх складала: Запароскага (ЗАЗ) 300-350 тыс. штук, Луцкага аўтамабільнага (ЛуАЗ) — 17 тыс., Крэмэнчуцкага (КрАЗ) — 35 тыс. і Львоўскага аўтобуснага (ЛАЗ) — 16 тыс. аўтобусаў. Аўтамабілебудаўнічыя заводы абслугоўвалі больш за 60 прадпрыемстваў Украіны, якія выпускалі камплектуючыя, і больш за 300 прадпрыемстваў розных галін Саюза ССР. У найлепшыя часы (1985 г.) АўтаЗАЗ выпускаў каля 160 тыс. аўтамабіляў, Луцкі аўтамабільны (ЛУАЗ) больш за 10 тыс., КрАЗ больш за 30 тыс. і ЛАЗ больш за 15 тыс. аўтобусаў.

Вытворцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

КрАЗ-6322
Škoda Octavia (Эўракар)

Дзеючыя:

  • Крэмэнчуцкі аўтамабільны завод (КрАЗ)
  • Львоўскі аўтобусны завод (ЛАЗ)
  • Запароскі аўтамабільны завод (ЗАЗ)
  • Эўракар
  • Карпарацыя "Богдан"
  • Карпарацыя "Эталон"
  • Канцэрн "Электрон"

Нядзеючыя:

  • Луцкі аўтамабільны завод (ЛуАЗ)
  • Крэмэнчуцкі аўтазборачны завод (КраСЗ)
  • Анто-Рус

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]