Ахемэн (сатрап)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ахемэн (? — 460/459 да н. э.) — пэрсыдзкі сатрап, прадстаўнік дынастыі Ахемэнідаў.

Паводле Герадота быў сынам цара Дарыя І ад Атосы, родным братам цара Ксэркса І. Ктэсій, памылкова называючы яго Ахаймэнідам, сьцьвярджае, што Ахемэн быў сынам Ксэркса.

Быў прызначаны сатрапам Эгіпту пасьля пачатку там паўстаньня. Кіраваў пэрсыдзкім флётам у бітве пры Саляміне (480 да н. э.). У 460/459 да н. э. войска Ахемэна было разьбітае, а сам ён быў забіты Інарусам падчас другога эгіпецкага паўстаньня. У знак насьмешкі Інарус адаслаў цела Ахемэна ягонаму пляменьніку цару Артаксэрксу І.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]