Атэнскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Атэнскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Кападыстрыі (па-грэцку: Εθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο ΑθηνώνΕθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο Αθηνών). часта называецца проста Атэнскі ўнівэрсытэт — найстарэйшы з ВНУ Грэцыі, заснаваны ў 1837 годзе. Цяпер зьяўляецца другой паводле велічыні вышэйшай навучальнай установай пасьля Ўнівэрсытэту Арыстоцеля ў Тэсалёніках.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атэнскі ўнівэрсытэт быў заснаваны 3 траўня 1837 году і разьмешчаны ў сядзібе архітэктара Стамаціса Клеанціса. Ён стаў першым з унівэрсытэтаў ня толькі ў Грэцыі, але і на Балканах і ва ўсім усходня-міжземнаморскім рэгіёне і меў 4 факультэты: тэалёгіі, права, мэдыцыны і мастацтваў (уключаў прыкладныя навукі і матэматыку). 120 студэнтам выкладалі 33 прафэсары.

Перад тым, як унівэрсытэт атрымаў сваю сучасную назву ў гонар першага прэзыдэнта Грэцыі Іаана Кападыстрыя, ён быў вядомы пад назвай Отана — паводле імя першага караля Отана Баварскага. У лістападзе 1841 году заняткі былі перанесеныя ў новы, толькі што пабудаваны корпус. Праект збудаваньня выканаў дацкі архітэктар Тэафіл фон Гансэн — вядомы таксама як аўтар Атэнскай трылёгіі, якую акрамя ўнівэрсытэту складаюць Нацыянальная бібліятэка Грэцыі і Нацыянальная акадэмія.

Адна з асноўных зьменаў у структуры ўнівэрсытэту адбылася ў 1904 годзе, калі факультэт мастацтваў быў падзелены на два факультэты — мастацтваў і факультэт навук. Апошні ўключаў катэдры матэматыкі і фізыкі, а таксама школу фармацыі. У 1919 годзе была створаная катэдра хіміі, а школа фармацыі была пераназваная ў катэдру фармацыі.

У пэрыяд паміж 1895 і 1911 гг. унівэрсытэт штогод прымаў у сярэднім тысячу студэнтаў. Пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны колькасьць новых студэнтаў упершыню дасягнула 2 000. Такім чынам, зьявілася неабходнасьць увесьці ўступныя экзамэны, і пачынаючы з 1927—1928 навучальнага году экзамэны былі ўведзеныя на ўсіх факультэтах. З 1954 году па просьбе ўнівэрсытэту колькасьць студэнтаў вызначалася квотамі Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.

Структура ўнівэрсытэту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інстытут тэалёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Факультэт тэалёгіі
  • Факультэт сацыяльнай тэалёгіі

Інстытут філязофіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Факультэт філязофіі, пэдагогікі і псыхалёгіі
  • Факультэт гісторыі і археалёгіі
  • Факультэт філязофіі
  • Факультэт ангельскай філязофіі
  • Факультэт францускай філязофіі
  • Факультэт нямецкай філязофіі
  • Факультэт італа-гішпанскай філязофіі
  • Факультэт турэцкай філязофіі
  • Факультэт тэатральных мастацтваў
  • Факультэт музычных мастацтваў
  • Факультэт славянскай філязофіі

  Мэдыцынскі інстытут[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мэдыцынскі факультэт
  • Стаматалягічны факультэт
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Факультэт сястрынскай справы
Будынак інстытута права, вядомы як Номікі (па-грэцку: Νόμική ΣχολήΝόμική Σχολή)

Інстытут права, эканомікі і палітычных навук[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Факультэт права
  • Факультэт эканамічных навук
  • Факультэт палітычных навук і дзяржаўнага кіраваньня

Інстытут натуральных навук[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Факультэт фізыкі
  • Факультэт біялёгіі
  • Факультэт геалёгіі
  • Факультэт хіміі
  • Факультэт матэматыкі
  • Факультэт інфарматыкі і тэлекамунікацыяў

Незалежныя факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Факультэт фізвыхаваньня
  • Факультэт пачатковай адукацыі
  • Факультэт камунікацыяў і мас-мэдыя
  • Факультэт філязофіі і гісторыі навукі

Вядомыя выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]