Аталіты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аталіты ціхаакіянскай трэскі Gadus macrocephalus

Аталіты (ад па-грэцку: οὖς, (род. ск. па-грэцку: ωτος) — «вуха» і па-грэцку: λἰθος — «камень»), ці статаліты (ад па-грэцку: στατός — «нерухомы») — цвёрдыя ўтварэньні, размешчаныя на паверхні клетак, якія ўспрымаюць розныя механічныя раздражненьні; частка органа раўнавагі ў некаторых бесхрыбтовых, усіх пазваночных і чалавека.

Аталіты могуць быць прадуктам сакраторнай дзейнасьці клетак ці заносяцца звонку — напрыклад, у рака аталітамі служаць пясчынкі. Аталіты сысуноў звычайна ўяўляюць сабой падоўжаныя, даўжынёй да 10 мкм, і шырынёй 1—3 мкм, крышталі кальцыту. Зрушэньне аталітаў пры змене становішча цела і ўплыву паскарэньняў выклікае механічнае раздражненьне валасковых рэцэптарных клетак і з’яўленьне адпаведных нэрвовых імпульсаў, якія паступаюць у мозг.