Аструда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аструда
польск. Ostróda
Аструда
Герб Аструды Сьцяг Аструды
Дата заснаваньня: 1329
Горад з: 1329
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Вармінска-Мазурскае
Павет: Аструдзкі
Гміна: Аструда
Бурмістар: Ян Насэвіч
Плошча: 14,15 км²
Вышыня: 110—120 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 33 191 чал.[1]
шчыльнасьць: 2345,65 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 89
Паштовыя індэксы: ад 14-100 да 14-104
Нумарны знак: NOS
Геаграфічныя каардынаты: 53°42′0″ пн. ш. 19°58′0″ у. д. / 53.7° пн. ш. 19.96667° у. д. / 53.7; 19.96667Каардынаты: 53°42′0″ пн. ш. 19°58′0″ у. д. / 53.7° пн. ш. 19.96667° у. д. / 53.7; 19.96667
Аструда на мапе Польшчы
Аструда
Аструда
Аструда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ostroda.pl

Аструда (па-польску: Ostróda, па-нямецку: Osterode, па-пруску: Austrāti) — места і гміна ў Аструдзкім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Разьмешчанае на Ілаўскім Паазер’і, над Дрвэнцкім возерам. Празь места працякае рака Дрвэнца.

У 1975—1998 гадох места адміністрацыйна належала да Ольштынскага ваяводзтва.

Па стане на 31 сьнежня 2009 року места мела 33 191 насельніка[1].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз Аструду праплывае рака Дрвэнца.

Акрамя Дрвэнцкага возера, у Аструдзе ёсьць іншыя азёры:

  • Сморды (возера Якуба)
  • Пузы (возера Паўзэнске)
  • Сайміна (возера Кайкоўске)
  • Перске
  • Гурчын

Паводле зьвестак 2002 року, Аструда займае плошчу 14,15 км². Места займае 0,8% плошчы павету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пратэстанцкая царква

Аструда паўстала ў XIII стагодзьдзі ў ваколіцах крыжацкага замку на тэрыторыі Памязаніі, заселенай на той час старапрускае племя памязанаў.

Па Грунвальдзкай бітве ў 1410 року рыцар Мікалай з Дурэнга (Кляўс фон Дорынге) захапіў места і замак для войскаў караля Ўладзіслава Ягайлы. У 1440 року Аструда далучылася да антыкрыжацкае Прускае канфэдэрацыі. У 1519 року ў часе польска-тэўтонскай вайны (прускай вайны) Аструда заваяваная войскамі караля польскага Жыгімонта Старога.

У 16331643 роках местам (і староствам) загадвае Ян Хрысьціян бжэскі, князь Бжэгу і Легніцы.

З 21 лютага па 1 красавіка 1807 року ў замку перабываў Напалеон Банапарт.

У часе Другой сусьветнай вайны Аструда была зруйнаваная прыкладна на 60%.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 31 сьнежня 2009[1]:

Пералік Агулам Жанчыны Мужчыны
адзінка асобаў % асобаў % асобаў %
насельніцтва 33 191 100 17 569 52,93 15 622 47,07

Паводле зьвестак 2002 року сярэдні даход на душу насельніцтва 1259,38 .

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партнэрскія месты
Места Краіна Дата падпісаньня ўгоды
  Астэродэ ам Гарц Нямеччына 24 красавіка 1994
  Шылакарчма Летува 27 верасьня 2001

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аструдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў