Астравы Кука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Астравы Кука
Kūki 'Āirani
Cook Islands
Сьцяг Астравоў Кука
Сьцяг
Дзяржаўны гімн: «Te Atua Mou E»
Месцазнаходжаньне Астравоў Кука
Афіцыйная мова ангельская, маарыйская
Сталіца Аваруа
Найбуйнейшы горад Аваруа
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Элізабэта ІІ
Джым Марураі
Плошча
 • агульная
206-е месца ў сьвеце
240 км²
Насельніцтва
 • агульнае (2006)
 • шчыльнасьць
218-е месца ў сьвеце
19 569
76/км²
СУП
 • агульны (2005)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$183,2 млн
$9100
Валюта Новазэляндзкі даляр (NZD)
Дамэн верхняга ўзроўню .ck
Тэлефонны код +682
Мапа астравоў Кука
Мапа астравоў Кука

Астравы Кука (па-маарыйску: Kūki 'Āirani, па-ангельску: Cook Islands) — залежная тэрыторыя Новай Зэляндыі ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў Палінэзіі, знаходзіцца на астравах архіпэлягу з такой жа назвай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Астравы былі адкрытыя ў 1595 годзе гішпанскім вандроўцам Альвара дэ Мэнданья. Наступным эўрапейцам які высадзіўся на астравах у 1773 годзе быў Джэймз Кук, які назваў іх Hervey Islands. У 1824 годзе ўпершыню была выкарыстана назва «вострава Кука» на мапе Ёгана фон Крузэнштэрна.

З 1888 году астравы былі пад брытанскім пратэктаратам пад назвай «Cook Islands Federation». У 1901 годзе астравы былі перададзеныя Новай Зэляндыі, а ў 1903 годзе зь іх была вылучана Ніуе як асобная тэрыторыя. З 1965 году астравы маюць унутраную аўтаномію.

З пачатку ХХ стагодзьдзя на чатыры вострава ў паўночнай частцы астравоў Кука (Маніхікі, Пэнрхайн, Пукапука і Ракаханга) прэтэндавалі Злучаныя Штаты Амэрыкі. У 1980 годзе была падпісаная дамова паміж ЗША і Новай Зэляндыяй, згодна зь якой ЗША адмаўляліся ад астравоў.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Астравы Кука зьяўляюцца парлямэнцкай манархіяй, якая знаходзіцца ў вольнай асацыяцыі з Новай Зэляндыяй. Кіраўніком краіны зьяўляецца каралева Элізабэта ІІ, ад імя якой кіруе прадстаўнік каралевы Фрэдэрык Гудвін. Заканадаўчая ўлада належыць парлямэнту, які складаецца з 24 дэпутатаў, якія выбіраюцца на 5-гадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах.

Урад астравоў мае поўную ўладу над унутранымі справамі і частковую над зьнешнімі. Новая Зэляндыя адказвае за абарону астравоў Кука і часткова за зьнешнюю палітыку (павінна кансультавацца з урадам астравоў Кука). Астравы Кука маюць права да налады дыпляматычных стасункаў зь іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі (яны зьяўляюцца ўдзельнікамі ЮНЭСКО і іншых рэгіянальных арганізацыяў, але не ўваходзяць у ААН і маюць дыпляматычныя стасункі з 18 краінамі).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад астравоў Кука ўваходзяць 15 атолаў і астравоў, якія дзеляцца на дзьве групы:

Плошча астравоў складае 236,7 км², а плошча эканамічных інтарэсаў астравоў складае 1 800 000 км². Насельніцтва астравоў налічвае каля 19 тыс. чалавек.

Клімат астравоў трапічны, сэзон дажджоў цягнецца зь лістапада да красавіка, сухі сэзон з траўня да кастрычніка. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае каля 2000 мм, зь якіх 2/3 выпадае ў пэрыяд дажджоў. Астравы знаходзяцца ў зоне ўзьдзеяньня Эль Нінья.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эканоміка астравоў няразьвітая. Асноўнымі галінамі эканомікі зьяўляюцца: сельская гаспадарка, турызм і фінансавы сэктар. Сфэра абслугоўваньня — самы хуткаразьвіваючыся сэктар эканомікі. Турызм зьяўляецца асноўнай крыніцай атрыманьня іншаземнай валюты. Астравы Кука залежаць ад міжнароднай дапамогі, Новая Зэляндыя зьяўляецца асноўным донарам.

З 6600 чалавек працаздольнага насельніцтва 52% працаўладкаваныя ў сфэры паслугаў, 29% у сельскай гаспадарцы і 15% у прамысловасьці.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва астравоў складаецца з палінэзійцаў, якія належаць да некалькіх этнічных групаў. Яны карыстаюцца некалькімі палінэзійскімі мовамі і дыялектамі. У апошнія дзесяцігодзьдзі назіраецца паступовае аб’яднаньне асобных групаў у адну нацыю. Па веравызнаньні насельніцтва астравоў Кука дзеліцца наступным чынам: пратэстанты — 85%, каталікі — 12%, іншыя — 3%.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Астравы Кукасховішча мультымэдыйных матэрыялаў