Аспарух

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аспарух (каля 640—701) — протабаўгарскі хан, заснавальнік Першага Баўгарскага царства ў другой палове VII ст.

Аспарух паводле легенды, быў сынам Кубрата, які стварыў Вялікую Баўгарыю на тэрыторыі сучаснай Украіны. З-за ціску хазараў, протабаўгары пад кіраўніцтвам Аспаруха фарсіравалі Днепр і Днестр, і прыйшлі да Дабруджа, паціснушы такім чынам жыўшых тут славянаў, якія затым перасяліліся на захад і поўдзень.

Аспарух выкарыстаў арабскі наступ на Канстантынопаль, захапіў Мэзію і пабудаваў галоўны горад сваёй новай дзяржавы — горад Пліску, разьмешчаны зблізку Шумэна.

Аспарух памёр у 701 годзе падчас барацьбы з хазарамі, улада перайшла яго сыну Тэрвелу.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]