Асаковыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асаковыя
Cyperus esculentus — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
АтрадМетлюжкакветныя (Poales)
СямействаАсаковыя
Бінамінальная намэнклятура
Cyperaceae Juss., 1789
ITIS 39357 ·

Асаковыя (Cyperaceae) — сямейства кветкавых расьлін. Cyperaceae складаецца з 106 родаў і каля 5400 відаў[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматгадовыя або аднагадовыя травы. Сьцеблы простыя. Лісьце прыкаранёвае і / або сьцябловае; ліставая пласьцінка звычайна лінейная. Суквецьце зьмяшчае ад 1 да многіх канчатковых адзінак суквецьця. Кветкі дробныя, непрыкметныя. Плод, звычайна — цвёрды 2- ці 3-баковы арэшак[1].

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджаныя па ўсім сьвеце, за выключэньнем Антарктыды[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Flora of China Праверана 04.10.2019 г.  (анг.)