Арыс Тэсалёнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арыс
Поўная назва па-грэцку: Αθλητικός Σύλλογος Θεσσαλονίκης ο Άρης Ποδοσφαιρική Ανώνυμη Εταιρεία
Заснаваны 25 сакавіка 1914
Горад Тэсалёнікі, Грэцыя
Стадыён Клеантыс Вікелідыс
Умяшчальнасьць: 22 800
Кіраўнік Тэадарас Карыпідыс[d]
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
arisfc.com.gr (грэцк.)​ (анг.)

«А́рыс» (па-грэцку: Άρης) — грэцкі футбольны клюб з гораду Тэсалёнікаў. Заснаваны ў 1914 годзе. Клюб быў заснавальнікам Македонскай асацыяцыі футбольных клюбаў, а таксама Грэцкай фэдэрацыі футболу. Асноўнымі колерамі клюбу ёсьць залаты і чорны. Залаты колер адсылае да Македоніі, дзе гэты колер быў дамінуючым у культуры, а таксама ўзгадвае бізантыйскую спадчыну Тэсалёнікаў. Назва клюбу паходзіць ад грэцкага бога вайны Арэса. На клюбным лягатыпе адлюстраваная скульптура Арэса — Арэс Людавізі. Гэта лічыцца адной з найбуйнейшых каманд у Грэцыі. Трохразовы чэмпіён Грэцыі, уладальнік Кубка Грэцыі (1970).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб паўстаў як футбольны клюб, дзякуючы руплівасьці купы з 22 маладых сяброў у кавярні 25 сакавіка 1914 году. Назва Арыс адсылае да старажытнагрэцкага бога Арэса. Такі назоў быў натхнёны дзьвюма балканскімі войнамі 1912—1913 гадоў, калі Грэцыя ваявала супраць Асманскай імпэрыі перад тым, як уступіць у вайну з Баўгарыяй. У дадатак, у грэцкай міталёгіі Арэс часта канфліктаваў зь іншым богам Гэраклам, у гонар якога названы быў футбольны клюб і супернік «Іракліс».

Чэмпіёны Грэцыі «Арыс» на вокладцы газэты 1928 году.

«Арыс» таксама мае суперніцтва з ПАОКам. Спачатку клюб базаваўся ля Аркі і магілы Галерыюса, але пасьля зьліцьця з двума дробных футбольнымі клюбамі ў 1919 і 1921 гадах база клюбу была перанесеная зусім недалёка, то бок да вуліцы Флэмінг ва ўсходніх Тэсалёніках. Першы стадыён быў пабудаваны на месцы, дзе ў цяперашні час месьціцца Марсавае поле. Хутка клюб стаў вельмі папулярным, і неўзабаве ў структуры былі створаны новыя каманды ў іншых відах спорту, акрамя футбольных.

У тыя часы бракавала усеагульнай прафэсійнай лігі Грэцыі, а клюбы спаборнічалі ў сваіх рэгіёнах, каб потым у агульным невялікім турніры пазмагацца за тытул нацыянальнага чэмпіёна. Першая афіцыйная гульня клюба была зладжаная ў 1923 годзе. Супернікам «Арыса» быў клюб «Мэгас Аляксандрас». У той год «Арыс» здабыў тытул чэмпіёну рэгіёну, што паўтарылася ў наступным годзе. У 1926 годзе клюб быў стаў атлетычным клюбам, бо акрамя футболу ў клюбе практыкаваліся іншыя віды спорту.

Першы буйны посьпех «Арыс» быў дасягнуты паміж 1927 і 1928 гадамі, калі клюб здабыў перамогу ў чэмпіянаце Грэцыі[1], перамогшы у фінальным турніры «Атромітас» і «Этнікос». Трэнэрам каманды быў немец Томас Кесьлер, а выбітнымі гульцамі «Арыса» былі, сярод іншых, Костас Бікелідыс, Сабас Багіяцыс, які стаў найлепшым бамбардзірам з шасьцю галамі, і Нікас Агелякіс, бамбардзір фіналу з чатырма галамі. У наступным годзе «Арыс» здабыў чэмпіёнскі тытул Тэсалёнікаў, згуляўшы два матчы супраць ПАОКу. У першым матчы, які ладзіўся 12 траўня 1929 году, «Арыс» і ПАОК згулялі ўнічыю зь лікам 1:1, у той час як другі матч выявіў пераможцам «Арыс», які быў мацней зь лікам 4:3. Нікас Агелякіс зрабіў хет-трык у тым матчы.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Аргентыны Аб Франка Фэрары 1992
4 Сьцяг Бразыліі Аб Фабіяну 1991
5 Сьцяг Грэцыі Аб Георгіяс Дэлізысіс 1987
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Ману Гарсія 1998
7 Сьцяг Грэцыі ПА Лязарас Хрыстадуляпуляс 1986
8 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Шэйк Дукурэ 1992
9 Сьцяг Коста Рыкі Нап Джэўісан Бэнэт (ар. Сандэрлэнд) 2004
10 Сьцяг Нямеччыны ПА Люкас Руп 1991
11 Сьцяг Эквадора Нап Кіке Савэрыё 1999
12 Сьцяг Коста Рыкі Нап Альвара Самора 2002
13 Сьцяг Коста Рыкі Аб Рональд Матарыта 1994
14 Сьцяг Чэхіі Аб Якуб Брабэц 1992
16 Сьцяг Чэхіі ПА Уладзімер Дарыда 1990
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Валянтына Фаторэ 2001
19 Сьцяг Грэцыі Нап Яніс Фэтфацыдыс 1990
20 Сьцяг Харватыі ПА Невен Джурасэк 1998
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Рубэн Парда 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Ангельшчыны Аб Мойзэс Адубаджа 1993
23 Сьцяг Гішпаніі Бр Хуліян Куэста (капітан) 1991
28 Сьцяг Бэльгіі ПА Біргер Вэрстрат 1994
30 Сьцяг Камэруну ПА Жан Жуль 1998
31 Сьцяг Грэцыі Бр Канстантынас Кірыязіс 2004
32 Сьцяг Швэцыі Нап Давід Карльсан (ар. Урава Р.Д.) 1994
33 Сьцяг Гішпаніі Аб Мартын Мантоя 1991
41 Сьцяг Грэцыі Нап Георгіяс Агарастос 2005
44 Сьцяг Гішпаніі Аб Фран Вэлес 1991
77 Сьцяг Грэцыі Нап Міхаліс Панагідыс 2004
80 Сьцяг Гішпаніі Нап Лярэнса Марон 1993
92 Сьцяг Маўрыкія Аб Ліндсі Роўз 1992
93 Сьцяг Расеі Нап Шапі Сулейманаў (ар. Краснадар) 1999
94 Сьцяг Грэцыі Бр Ляўтэрыс Хаўтэзіётыс 1994
99 Сьцяг Грэцыі Нап Нікаляас Бэкіярыдыс 2005
Сьцяг Ірану Нап Карым Ансарыфард 1990

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]