Артроз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Артроз пальца нагі

Артроз (стар.-грэц. ἄρθρονсустава) — зношваньне ўнутрысустаўнага храстка.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадухіленьню хваробы спрыяе ўстойлівы расклад харчаваньня, частая зьмена паставаў цела, уніканьне працяглага сядзеньня на кукішках, штодзённая гімнастыка, плаваньне, пешыя прагулкі і зручны абутак.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробе спрыяе цяжкая цялесная праца, хірургічная апэрацыя на суставе, залішняя вага, плоскаступнёвасьць, перагрузка і звышрухавасьць суставы, пашкоджаньне храстка і астэахандроз.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз боль у суставах пад канец дня, скаванасьць рухаў раніцай і пасьля нерухомасьці суставаў, хрумст у суставах[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]