Армянская АЭС

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Армянская АЭС
Выгляд з паветра (2009 г.)
Краіна Армэнія
Месцазнаходжаньне Мецамор (Армавірская вобласьць)
Пачатак будаўніцтва Жнівень 1969
Пачатак эксплюатацыі 22 сьнежня 1976 (47 гадоў таму)
Эксплюатуючая арганізацыя ЗАТ «Армянская атамная электрастанцыя»
Тэхнічныя парамэтры
Колькасьць энэргаблёкаў 2
Тып рэактараў вода-вадзяны энэргетычны (ВВЭР)
Дзейных рэактараў 1
Генэруючая магутнасьць 407,5 мэгават
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 40° пн. ш. 44° у. д. / 40° пн. ш. 44° у. д. / 40; 44Каардынаты: 40° пн. ш. 44° у. д. / 40° пн. ш. 44° у. д. / 40; 44
Армянская АЭС на мапе Армэніі
Армянская АЭС
Армянская АЭС
Армянская АЭС

Армя́нская АЭСатамная электрастанцыя ў Армавірскай вобласьці Армэніі, заснаваная ў сьнежні 1976 году.

Месьціцца за 28 км на захад ад Ерэвану ў Арарацкай даліне. Складаецца з 2 энэргаблёкаў на аснове 2 вода-вадзяных энэргетычных рэактараў магутнасьцю па 440 мэгават (мадэль В-270). На 2019 год дзейным заставаўся 2-і энэргаблёк.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У жніўні 1969 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў будаўніцтва Армянскай АЭС з 2 вода-вадзянымі энэргетычнымі рэактарамі магутнасьцю па 440 мэгават (ВВЭР-440) кожны. Галоўным праектавальнікам прызначылі Горкаўскае аддзяленьне інстытуту «Атамцепла-электрапраект». Навуковае кіраваньне будаўніцтвам ажыцьцяўляў Інстытут атамнай энэргіі імя Курчатава (Масква). За ўзор узялі энэргаблёк № 3 Новаваронескай АЭС. Асноўнае абсталяваньне паставілі заводы Расейскай СФСР: «Падольскі машынабудаўнічы завод» (Маскоўская вобласьць), «Іжорскі завод» (Колпіна, Ленінградзкая вобласьць), ВА «Уралмаш» (Сьвярдлоўск) і «Кіраўскі завод» (Ленінград). 22 сьнежня 1976 году ўвялі ў дзеяньне 1-ы энэргаблёк. 5 студзеня 1980 году пусьцілі 2-і энэргаблёк. 15 студзеня 1989 году Савет міністраў СССР зацьвердзіў Пастанову № 24 аб спыненьні Армянскай АЭС у сувязі са Сьпітацкім землятрусам 7 сьнежня 1988 году. Горад Сьпітак месьціўся на поўначы Армянскай ССР за 83 км ад АЭС. 25 лютага 1989 году спынілі энэргаблёк № 1. 18 сакавіка 1989 году спынілі энэргаблёк № 2[1].

7 красавіка 1993 году ўрад Армэніі зацьвердзіў Пастанову «Аб пачатку аднаўленчых працаў і ўзнаўленьні эксплёатацыі 2-га энэргаблёка Армянскай АЭС». 5 лістапада 1995 году 2-і энэргаблёк запусьцілі. Паводле праекту францускага прадпрыемства «Арэва» пабудавалі сховішча адпрацаванага ядзернага паліва. Зь верасьня 2003 году па сакавік 2012 году Армянская АЭС знаходзілася ў даверным кіраваньні расейскага энэргетычнага прадпрыемства «Інтэр РАТ АЭС» (Масква). Паводле дамовы з «Інтэр РАТ АЭС», у Расею штогод вывозілі адпрацаванае ядзернае паліва. 20 сьнежня 2014 году міністар энэргетыкі Армэніі Эрванд Захаран і кіраўнік расейскага прадпрыемства «Расатам» Сяргей Кірыенка падпісалі дамову пра замену абсталяваньня АЭС на $270 млн для працягу яе працы да 2026 году. У 2018 годзе вытворчасьць электраэнэргіі на Армянскай АЭС склала 40 %, ад вырабленай у краіне[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Гісторыя (рас.) // ЗАТ «Армянская атамная электрастанцыя», 8 траўня 2019 г. Праверана 14 траўня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]