Аптэка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аптэка, 14 стагоддзе

Аптэка — адмысловая спэцыялізаваная арганізацыя сыстэмы аховы здароўя, якая займаецца вырабам, фасоўкай, аналізам і продажам лекавых сродкаў. Аптэку традыцыйна разглядаюць, як установу аховы здароўя, а яе дзейнасьць фармулююць, як «аказаньне фармацэўтычнай дапамогі насельніцтву». Фармацэўтычная дапамога ўключае ў сябе працэдуру кансультаваньня ўрача і пацыэнта з мэтай вызначэньня найбольш эфэктыўнага, бясьпечнага і эканамічна апраўданага курсу лячэньня.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 лістапада 1748 году вялікі князь літоўскі Аўгуст Сас выдаў грамату сябру Менскага магістрата Яну Давыду Шэйбе на адкрыцьцё адзінай у горадзе аптэкі. У 1782 годзе ў Менску адчынілі 2-ю аптэку[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 28 лістапада 2013. — № 224 (27589). — С. 8. — ISSN 1990-763x.