Аньні М. Г. Шміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аньні М. Г. Шміт
Annie M. G. Schmidt
Партрэт Аньні М. Г. Шміт (1984)
Партрэт Аньні М. Г. Шміт (1984)
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Анна Марыя Геертруда Шміт
Нарадзілася 20 траўня 1911
Капэльле, Нідэрлянды
Памерла 21 траўня 1995 (84 гады)
Амстэрдам, Нідэрлянды
Пахаваная
Муж Дык ван Дўэйн
Дзеці Фліп ван Дўэйн
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, бібліятэкарка
Гады творчасьці 1947—1989
Жанр дзіцячая літаратура, паэзія, драма, радыё, тэлевізія
Мова нідэрляндзкая
Значныя творы
Узнагароды
Подпіс
http://www.annie-mg.com/
Магіла Аньні М. Г. Шміт

А́нна Мары́я Геертру́да «А́ньні» Шміт (па-нідэрляндзку: Аўдыё Anna Maria Geertruida Schmidt ; 20 траўня 1911[1], Капэльле, Нідэрлянды — 21 траўня 1995[2], Амстэрдам, Нідэрлянды) — нідэрляндзкая пісьменьніца[3]. Лічыцца маці нідэрляндзкай тэатральнай песьні[4], каралевай нідэрляндзкай дзіцячай літаратуры[5] і адной з найлепшых літаратарак Нідэрляндаў[2].

Аньні Шміт пісала ў розных жанрах: паэзію, прозу, п’есы, мюзыклы, радыё- і тэлеспэктаклі, аднак найбольш вядомая як аўтарка дзіцячых кнігаў. Найбольш вядомыя ейныя творы — дзіцячая сэрыя «Іп і Янэке».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анна Марыя Геертруда нарадзілася ў сям’і рэфармацкага пастара Ёганэса Даніеля Шміта (1871—1951) і школьнай настаўніцы Геертруды Марыі Боўгвэйс. Мела старэйшага брата Ўіма і дзьвюх старэйшых сёстраў, якія памерлі яшчэ да ейнага нараджэньня, таму гадавалася самотна. Ужо ў 6-гадовым веку Аньні адышла ад царквы і засталася перакананай атэісткай.

Па сканчэньні сярэдняй школы ў Гусе працавала прыслугай у Нямеччыне, аднак пасьля прыходу да ўлады нацыстаў бацькі забралі яе дадому. Тут Аньні прайшла курсы па навучаньні бібліятэчнай справе і да 1946 року працавала бібліятэкаркай.

У 1947 пачала друкавацца ў амстэрдамскай газэце «Het Parool», неўзабаве стала складаць песьні і замалёўкі для такіх артыстаў, як Вім Сонэвэльд і Вім Кан. З пачатку 1950-х рокаў пачала пісьменьніцкую кар’еру, пісала песьні і п’есы для тэатру, пастаноўкі для радыё- і тэлевізійных перадачаў, дзіцячыя кнігі.

На наступны дзень пасьля свайго 84-годзьдзя скарысталася эўтаназіяй[6]. Пахаваная ў Амстэрдаме.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя Аньні М. Г. Шміт уключанае ў канон нідэрляндзкай гісторыі.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Abeltje» (1953)
  • «De A van Abeltje» (1955)
  • «Ibbeltje» (1961)
  • «Minoes» (1970)
  • «Pluk van de Petteflet» (1971)
  • «Otje» (1980)
  • «Wat Ik Nog Weet» (1992)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Zijl, Annejet van der Anna. — Amsterdam: Nijgh & Van Ditmar, 2002. — С. 22. — ISBN 90-388-8733-7
  2. ^ а б Annie M.G. Schmidt 1911—1995 (нід.) // Trouw, 22 траўня 1995 г. Праверана 5 ліпеня 2009 г.
  3. ^ Peter Hunt, Sheila G. Bannister Ray International Companion Encyclopedia of Children's Literature. — Roudledge, 2004. — С. 703. — ISBN 978-0-203-16812-7
  4. ^ Evergreen and chanson schitteren op Dag van het Nederlandse lied (нід.) // Trouw, 5 красавіка 1993 г. Праверана 5 ліпеня 2009 г.
  5. ^ Olifanten hadden vroeger neuzen (нід.) // Trouw, 4 студзеня 1995 г. Праверана 5 ліпеня 2009 г.
  6. ^ Van Eyle is als Annie niet gewoon goed, maar magistraal (нід.) // de Volkskrant, 5 верасьня 2003 г. Праверана 10 ліпеня 2009 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аньні М. Г. Шмітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў