Ануча
Ануча — лапік тканіны (звычайна старой), які ўжываецца для ўборкі, выціраньня, абіркі.
Ужываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ачыстка паверхняў ад разнастайных забруджваньняў. Як правіла, выкарыстоўваецца ў якасьці анучы старая, непрыдатная больш ні для чаго тканіна, або адмыслова вырабленая ануча для ўборкі. Анучы са старой матэрыі завуцца рызьзём. Анучы таксама выпускаюцца лёгкай прамысловасьцю. У якасьці матэрыялу для вырабу анучы можа выкарыстоўвацца бавоўна ці віскоза. Анучы выкарыстоўваюць у сваёй прафэсійнай дзейнасьці дворнікі, прыбіральніцы, хатнія гаспадыні й інш.
Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ануча, гэта таксама:
- Модная адзежа (гутарковае, неўхвальнае).
- Бесхарактарны, слабавольны чалавека (гутарковае, грэблівае).
- Маўчаць у анучку (гутарковае, жартаўлівае) — то ж, што памоўчваць.