Антонаў (прадпрыемства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Антонаў»
Выява лягатыпу
Тып Дзяржаўнае прадпрыемства
Дэвіз Неперасягнутыя магчымасьці ў самалётабудаваньні
Заснаваная 31 траўня 1946 (77 гадоў таму)
Заснавальнікі Алег Антонаў
Краіна
Разьмяшчэньне Кіеў, вул. Тупалева, д. 1
Ключавыя фігуры Зьміцер Ківа
Галіна Авіябудаваньне
Прадукцыя Самалёты
Абарачэньне 3347,644 млн грыўнаў[1] (2014; $281,629 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак 115,596 млн грн. ($9,725 млн)
Чысты прыбытак 39,295 млн грн. ($3,306 млн)
Лік супрацоўнікаў 12 893 (2014)
Матчына кампанія «Украбаронпрам»(uk)
Даччыныя кампаніі «Авіялініі Антонава»(uk), «Антонаў»(uk), Харкаўскае авіябудаўнічае прадпрыемства(uk), 410-ы завод цывільнай авіяцыі(en)
Аўдытар «Рада-аўдыт»

«Антонаў» — дзяржаўнае самалётабудаўнічае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў 1946 г. у якасьці канструктарскага бюро на чале з Алегам Антонавым(en) у Новасыбірску (Расейская СФСР) і перанесенае ўлетку 1952 г. у Кіеў.

Вырабы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2015 г. «Антонаў» вырабляў 11 асноўных мадэляў самалётаў: 6 грузавых — падымальнасьцю ад 1,8 т (Ан-3(uk)) да 250 тонаў (Ан-225 «Мрыя») і 5 пасажырскіх — зьмяшчальнасьцю ад 27 месцаў (Ан-38) да 99 месцаў (Ан-158).

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ан-2 апыляе палеткі (Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка, 20 ліпеня 1957 г.)

31 траўня 1946 г. Савет міністраў СССР ухваліў пастанову аб стварэньні на Новасыбірскам авіяцыйным заводзе(en) Дасьледчага канструктарскага бюро (ДКБ-153) на чале з Алегам Антонавым (1906—1984). 31 жніўня 1947 г. адбыўся першы палёт сельскагаспадарчага самалёта Ан-2 (на 2015 г. вырабілі звыш 17 тыс.). У 1948 г. наладзілі вытворчасьць плянэраў(en) А-9(en) (310 кг, вырабілі 27) і А-10. Улетку 1952 г. ДКБ перамясьцілі ў Кіеў (Украінская ССР). На пачатку 1954 г. лік супрацоўнікаў папоўнілі выпускнікі Харкаўскага авіяцыйнага інстытуту(uk).

Ан-12 у палёце (23 сьнежня 1985 г.)

11 лютага 1956 г. адбыўся першы палёт вайскова-транспартнага самалёта(en) (ВТС) Ан-8(uk) (грузападымальнасьць да 11 тонаў; за 1958—1961 гг. на Ташкенцкім авіязаводзе(en) вырабілі 150), распрацоўку якога пачалі пры канцы 1953 году. 7 сакавіка 1957 г. — пасажырскага Ан-10(uk) (118 месцаў; за 1957—1960 гг. на Варонескім авіязаводзе(en) вырабілі 120). 16 сьнежня — ВТС Ан-12(uk) (на 60 дэсантнікаў або да 20 т тэхнікі; за 1957—1972 гг. вырабілі 1243). Распрацоўку абодвух самалётаў пачалі ў 1955 годзе. Таксама ў 1957 г. адбыліся першыя палёты плянэраў А-11(en) і А-13(uk) (маса 407 кг; на Камсамольскім-на-Амуры авіязаводзе(en) вырабілі 200). 14 сакавіка 1958 г. узьляцеў самалёт Ан-14(uk) («Пчолка»; 6 месцаў, за 1965—1972 гг. Арсеньнеўскім авіязаводзе(ru) вырабілі 332), распрацоўку якога пачалі ў 1956 годзе. У 1959 г. заклалі ўласнае выправабальнае лётнішча ў пасёлку Гастомель (Вышгарадзкі раён, Кіеўская вобласьць). 20 кастрычніка 1959 г. упершыню ўзьляцеў пасажырскі самалёт Ан-24(uk) (50 месцаў, за 1959—1979 гг. вырабілі 1340). У 1960-я гг. на ім у СССР выконвалася да 30% палётаў.

Ан-22 «Антэй», выраблены ў 1965 годзе (верасень 2008 г.)

26 студзеня 1960 г. паляцеў плянэр А-15(en) (320 кг, вырабілі 60). 27 лютага 1965 г. — першы ў сьвеце шырокафюзэляжны ВТС Ан-22 «Антэй»(uk) (грузападымальнасьць 60 т, за 1965—1976 гг. у Ташкенце вырабілі 66). 25 жніўня 1967 г. — фатаздымачны самалёт Ан-30 (за 1973—1980 гг. вырабілі 123). 21 траўня 1969 г. — ВТС Ан-26(uk) (на 40 чалавек або да 5,5 т, за 1969—1986 гг. вырабілі 1398).

Ан-124 «Руслан» пры ўзьлёце (Хэльсынкі, 23 верасьня 2005 г.)

29 студзеня 1973 г. у паветра ўзьняўся самалёт Ан-28(uk) (18 месцаў або 1,5 т; за 1984—1992 гг. на Мелецкім авіязаводзе(en) вырабілі 170). 9 ліпеня 1976 г. паляцеў ВТС Ан-32(uk) (на 50 жаўнераў або да 7,5 т, з 1982 г. вырабілі 361). У 1970-х гг. у распрацоўцы грузавых самалётаў перайшлі да выкарыстаньня двухконтурных турбарэактыўных(en) рухавікоў ДКБ(uk) Уладзімера Лотарава(uk) (Запарожжа). Першым такім самалётам стаў Ан-72(uk) (грузападымальнасьць 10 т, за 1985—2002 гг. у Харкаве вырабілі 102), які ўпершыню паляцеў 31 жніўня 1977 году. 26 сьнежня 1982 г. у паветра ўзьняўся грузавы Ан-124 «Руслан»(uk) (грузападымальнасьць да 150 т, з 1982 г. вырабілі 55), распрацоўку якога пачалі ў 1971 годзе. 29 верасьня 1983 г. — грузавы Ан-74(uk) (да 67 жаўнераў або 10 т, з 1990 г. у Харкаве вырабілі 81).

Ан-225 «Мрыя» з савецкім касьмічным чоўнам Буран(en) (Парыж, 17 чэрвеня 1989 г.)

19 лістапада 1984 г. прадпрыемству прысвоілі імя Алега Антонава, пасьля яго сьмерці 4 красавіка. 21 сьнежня 1988 г. першы палёт зрабіў грузавы самалёт Ан-225 «Мрыя» (грузападымальнасьць 250 т), распрацоўка якога вялася з 1984 году. 23 чэрвеня 1994 г. — Ан-38(uk) (27 месцаў або да 2,5 т). 16 сьнежня — Ан-70(uk) (грузападымальнасьць 47 т). Адмыслова для гэтага самалёта канструктарскае бюро «Прагрэс» (Запарожжа) стварыла першы ў сьвеце вінтавэнтылятарны(en) рухавік Д-27(uk), што скараціла выдатак паліва параўнальна з тагачаснымі турбарэактыўнымі рухавікамі на 30%. 17 верасьня 1997 г. адбыўся першы палёт пасажырскага самалёта Ан-140(uk) (52 месцы, на 2015 г. вырабілі 28). 17 сьнежня 2004 г. — Ан-148(uk) (85 месцаў).

23 сьнежня 2009 г. Міністэрства прамысловай палітыкі Ўкраіны(uk) Загадам № 919 далучыла Кіеўскі авіязавод «Авіянт» пад назовам сэрыйны завод «Антонаў» да прадпрыемства «Антонаў». 28 красавіка 2010 г. у паветра ўзьняўся пасажырскі самалёт Ан-158(uk) (99 месцаў). На 2015 г. ад часу заснаваньня, за амаль 70 гадоў, прадпрыемства вырабіла звыш 22 тыс. самалётаў.

Канструктары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Віктар Семянцоў. Спасылка на інфармацыю за 2014 год (укр.) // Прадпрыемства «Антонаў», 30 красавіка 2015 г. Праверана 8 верасьня 2015 г.
  2. ^ Афіцыйны курс грыўны адносна замежных валютаў (сярэдні за пэрыяд; 11,8867 да даляра за 2014 г.) (укр.) // Нацыянальны банк Украіны, жнівень 2015 г. Праверана 8 верасьня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]