Анрык Прат-дэ-ля-Рыба Сара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анрык Прат-дэ-ла-Рыба Сара (па-каталянску: Enric Prat de la Riba i Sarrà; 29 лістапада 1870, Кастэльтэрсоль — 4 жніўня 1917, там жа) — каталёнскі палітычны і культурны дзеяч, адзін з заснавальнікаў руху каталёнскіх нацыяналістаў у канцы XIX стагодзьдзя, публіцыст і тэарэтык каталянізму.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў заможнай сям’і. Вывучаў юрыспрудэнцыю ўва ўнівэрсытэтах Барсэлёны і Мадрыду. У 1887 годзе А. Прат паступае ў Цэнтар каталёнскай адукацыі (Centre Escolar Catalanista), дзе ўпершыню было сфармулявана вызначэньне каталянізму. У 1890 годзе ён становіцца прэзыдэнтам гэтай установы. У 1892 годзе ён у якасьці сакратара вёў пасяджэньні, на якім была прынятая Манрэская праграма, якая заклала асновы для аўтаноміі Каталёніі. А. Прат быў адным з пачынальнікаў культурнага каталёнскага нацыянальнага руху навесэнтызму.

Будучы прэзыдэнтам гарадзкога савета Барсэлёны, А. Прат ў 1907 годзе засноўвае Інстытут вывучэньня Каталёніі. Роўным чынам ён быў ініцыятарам стварэньня Каталёнскай садружнасьці, першым прэзыдэнтам якой і заставаўся — з 6 красавіка 1914 года і аж да свайго скону. Каталёнская садружнасьць адказвала за ажыцьцяўленьне важных будаўнічых збудаваньняў, транспартных і культурных праектаў, многія зь якіх захоўваюць сваё значэньне і па гэты дзень.

А. Прат-дэ-ла-Рыба зьяўляецца аўтарам шэрагу палітычных твораў, якія адыгралі немалую ролю ў абуджэньні нацыянальных пачуцьцяў сярод каталёнцаў канца XIX — пачатку ХХ стагодзьдзяў.

Сачыненьні (выбранае)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Missatge al Rei dels Hel·lens (1897)
  • Compendi de la doctrina catalanista
  • Compendi de la Història de Catalunya
  • La nacionalitat catalana (1906)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ollé i Romeu, Josep Maria (1995). Homes del catalanisme. Bases de Manresa. Diccionari biogràfic (1a edició, pàg. 197—200). Barcelona: Rafael Dalmau, Editor. ISBN 84-232-0484-7.
  • Jordi Penarroja, Ramon Cotrina, Fermin Jerez, «Prat De la Riba, reconstructor de la nacionalitat», (Col·leccio Personatges catalans de tots els temps) Barcelona, Editorial Blume, 1980, 94 pàgines, ISBN 84-7031-257-X