Андрэ Ігудала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Андрэ Тайлэр Ігудала (па-ангельску: Andre Tyler Iguodala; нар. 28 студзеня 1984, Спрынгфілд, Ілінойс, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які выступаў за Філадэлфію Сэвэнці Сыксэрз, Дэнвэр Нагетс і Голдэн Стэйт Ўорыярз у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Тройчы станавіўся чэмпіёнам НБА ў складзе Ўорыярз, стаўшы самым каштоўным гульцом фінальнай сэрыі ў 2015 годзе. У 2012 годзе адзіны раз трапіў на гульню ўсіх зорак НБА і двойчы станавіўся чальцом абарончых зборных НБА.