Андрэй Зьвягінцаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Зьвягінцаў
Дата нараджэньня 6 лютага 1964(1964-02-06)[1] (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэр, актор, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID nm1168657
Сайт az-film.com (анг.)​ (рас.)

Андрэй Пятровіч Зьвягінцаў (па-расейску: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев; 6 лютага 1964) — расейскі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст.

Біяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Новасыбірску. Там жа ў 1984 годзе скончыў акторскі факультэт тэатральнага вучылішча (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акторскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава).

У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў клясыкі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысэр.

Найбольшую вядомасьць атрымаў пасьля выхаду фільму «Вяртаньне» (2003), які атрымаў дзьве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як лепшы фільм і за лепшы рэжысэрскі дэбют), двух «Залатых арлоў».

Быў жанаты з акторкай Ірынай Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасьля чаго рассталіся. У 2010 годзе Грынёва афіцыйна выйшла замуж за М. Шабаліна.

Фільмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэжысэр

  • 2000 — тэлесэрыял «Чорны пакой» (тры навелы — «Бусідо», «OBSCURE» і «Выбар»)
  • 2003 — «Вяртаньне»
  • 2014 — «Левіятан»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #132426390 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.