Андрэй Завіша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Завіша

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1557
Памёр люты 1604
Род Завішы
Бацькі Ян Завіша
Яўхімія зь Вярбіцкіх
Жонка Соф’я з Валовічаў
Дзеці Крыштап, Мікалай, Барбара, Соф’я
Дзейнасьць дзяржаўны дзяяч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).

Андрэ́й Заві́ша (каля 1557 — люты 1604) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода менскі (1596—1598), падскарбі вялікі літоўскі (з 1598).

Валодаў часткай маёнтку Бакшты, ад якога пісаўся «на Бакштах Завіша»[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Яна і Яўхіміі Вярбіцкай.

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў. Выбіваў свой герб «Лебедзь» на літоўскіх траяках 1598—1603 гадоў.

Падбраўся шлюбам з Соф’я Валовіч, зь якой меў сыноў Крыштапа і Мікалая, а таксама дачок Барбару і Соф’ю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 639.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]