Анджэй Сапкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анджэй Сапкоўскі
Andrzej Sapkowski
Анджэй Сапкоўскі (2015)
Анджэй Сапкоўскі (2015)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 чэрвеня 1948(1948-06-21)[1][2][3] (75 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, публіцыст
Гады творчасьці 1986 — дагэтуль
Жанр фэнтэзі
літаратурная крытыка
Мова польская мова[4] і ангельская мова
Дэбют «Вядзьмар»
Значныя творы
Узнагароды
Подпіс
http://sapkowski.pl/

А́нджэй Сапко́ўскі (па-польску: Andrzej Sapkowski; нар. 21 чэрвеня 1948, Лодзь, Польшча) — польскі пісьменьнік у стылі фэнтэзі. Найбольш перакладаны польскі фантаст пасьля Станіслава Лема[5].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анджэй Сапкоўскі нарадзіўся ў Лодзі. Ён скончыў факультэт зьнешняга гандлю Лодзкага ўнівэрсытэту. Працаваў па спэцыяльнасьці ў зьнешнегандлёвай фірме «Skórimpex».

Літаратурную кар’еру пачынаў як перакладнік апавяданьняў для польскага часопіса «Фантастыка». Першае сваё апавяданьне з цыклю «Вядзьмар» (Wiedzmin) (дзякуючы якому і набыў вядомасьць) надрукаваў там жа ў 1986 годзе. У 1992 і 1993 гадах выйшлі першыя зборнікі апавяданьняў «Апошняе жаданьне» і «Меч прызначэньня».

Апроч «Сагі пра Ведзьмара» Сапкоўскі выдаў такія творы, як эсэ «Сьвет караля Артура» дзе аўтар спрабуе разабрацца з прычынамі папулярнасьці легенды на працягу яе існаваньня да нашага часу ўключна; апавяданьне «Maladie» — аўтарскую варыяцыю на легенду пра Трышчана і Ізольду; раманы з цыклю пра Райнмара зь Белявы («Гусіцкая трылёгія»). Быў напісаны шэраг крытычных артыкулаў пра фэнтэзі.

Кнігі Сапкоўскага былі перакладзеныя на ангельскую, гішпанскую, летувіскую, нямецкую, расейскую, славацкую, чэскую, францускую ды іншыя мовы.

Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў.

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анджэй Сапкоўскі з прэмія імя Януша Зайдля (2003)

Анджэй Сапкоўскі 5 разоў атрымліваў узнагароду імя Януша Зайдэля (Nagroda im. Janusza A. Zajdla) (польская літаратурная ўзнагарода за дасягненьні ў галіне фантастыкі). Узнагароджаны ў 1997 годзе «Пашпартам Палітыкі» (Paszport Polityki) — штогадовай узнагародай, якая выдаецца дзеячам культуры польскім штотыднёвікам «Палітыка».

У 2016 року атрымаў Сусьветную прэмію фэнтэзі за пажыцьцёвы ўнёсак[6].

Ганаровы грамадзянін Лодзі (2008).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зборнікі апавяданьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1990 — Wiedźmin
  • 1993 — Ostatnie życzenie
  • 1993 — Miecz przeznaczenia
  • 2000 — Coś się kończy, coś się zaczyna
  • 2002 — Opowieści o wiedźminie, том 1
  • 2002 — Opowieści o wiedźminie, том 2
  • 2012 — Maladie i inne opowiadania

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сага пра ведзьмака[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1994 — Krew elfow (Кроў эльфаў)
  • 1995 — Czas pogardy (Час пагарды)
  • 1996 — Chrzest ognia (Хрост агню)
  • 1997 — Wieza Jaskolki (Вежа Ластаўкі)
  • 1999 — Pani Jeziora (Пані возера)

Гусіцкая трылёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2002 — Narrenturm
  • 2004 — Boży bojownicy
  • 2006 — Lux perpetua

Іншыя кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1995 — Oko Yrrhedesa
  • 1995 — Świat króla Artura. Maladie.
  • 2001 — Rękopis znaleziony w Smoczej Jaskini
  • 2005 — Historia i fantastyka (2005)

Пераклады на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апавяданьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Варонка (пер. Юльян Гайдук) // 20 польскіх апавяданьняў, Менск, 2007, выдавецтва Логвінава
  • Пагодны ранак залаты (пер. Мікола Раманоўскі) // 20 польскіх апавяданьняў, Менск, 2007, выдавецтва Логвінава

Адаптацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1993—1995 роках выйшлі 6 кніг коміксаў пра Ведзьмара.

У 2001 року па творчасьці Анджэя Сапкоўскага быў зьняты польскі 13-сэрыйны тэлесэрыял «Вядзьмар». На ягонай аснове ў 2002 годзе быў зьняты фільм «Вядзьмар», які, паводле думак крытыкаў (а ў тым ліку і самога аўтара), цалкам праваліўся.

Варшаўская студыя CD Project выдала сэрыю кампутарных ролевых гульняў «Вядзьмак» (2007), «Вядзьмак 2: Забойцы каралёў» (2011) і «Вядзьмак 3: Дзікае паляваньне» (2015).

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жанаты. У першым шлюбе меў сына Крыштафа (1972—2019).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Andrzej Sapkowski // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ Andrzej Sapkowski // BD Gest' (фр.)
  3. ^ Andrzej Sapkowski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. ^ CONOR.SI
  5. ^ Sapkowski potwierdza: Powstanie nowy «Wiedźmin»! (пол.) Kultura. Interia fakty (11 траўня 2012). Праверана 26 ліпеня 2019 г.
  6. ^ World Fantasy Awards 2016 (анг.) science fiction awards database Праверана 26 ліпеня 2019 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Сусьветная прэмія фэнтэзі за жыцьцёвы ўнёсак