Амаду Тумані Турэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амаду Тумані Турэ

Амаду Тумані Турэ (па-француску: Amadou Toumani Touré; нарадзіўся 4 лістапада 1948 году, Мопці, Малі) — генэрал, прэзыдэнт Малі з 26 сакавіка 1991 да 8 чэрвеня 1992 і з 8 чэрвеня 2002 году.

Першапачаткова імкнуўся стаць настаўнікам, але затым уступіў у шэрагі арміі і пасьля навучаньня ў СССР і Францыі ў 1984 годзе стаў камандуючым парашутыстаў Малі. Пасьля таго, як у 1991 годзе ваенны ўрад Мусы Траорэ жорстка заглушыў народныя дэманстрацыі пратэсту, Турэ ўзначаліў ваенны пераварот. Прыйшоўшы да ўлады ў якасьці кіраўніка Часовага камітэту па ахове здароўя народу, арганізаваў Нацыянальную канфэрэнцыю, якая выпрацавала новую канстытуцыю Малі. Пасьля прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў перадаў уладу новаму прэзыдэнту Альфа Ўмару Канарэ.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амаду Тумані Турэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў