Алімпійскі агонь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генрых Фрыдрых Фюгер. Прамэтэй прыносіць агонь людзям (1817)

Алімпійскі агонь — адзін з сымбаляў Алімпійскіх гульняў. Гэты агонь запальваюць у горадзе правядзеньня Гульняў падчас іх адкрыцьця і ён гарыць бесьперапынна да іх заканчэньня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыя запальваць Алімпійскі агонь існавала ў Старажытнай Грэцыі падчас правядзеньня антычных Алімпійскіх гульняў. Алімпійскі агонь служыў згадкай пра подзьвіг Прамэтэя, што па легендзе выкраў агонь у Зэўса й падараваў яго людзям.

Адраджэньне заснаванай на старажытнагрэцкіх рытуалах традыцыі адбылося пры правядзеньні Алімпійскіх гульняў 1928 году ў Амстэрдаме.