Алівэтаны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алівэта́ны, Ордэн Нашае Панны з гары Алівэ́та — каталіцкая манаская супольнасьць, створаная ў 1313. Жыве паводле Статуту сьвятога Бэнэдыкта. У цяперашні час афіцыйна завецца Алівэтанскаю Кангрэгацыяй і ўваходзіць у Бэнэдыктынскую канфедэрацыю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Супольнасьць алівэтанаў была заснаваная ў 1313 Бэрнарда Таламэем, Патрыцыа Патрыцы і Амброджа Пікаламіні, юнакамі з высакародных сем’яў Сыены. Пазьней, калі супольнасьць разраслася, яна прыняла Статут сьвятога Бэнэдыкта і была зацьверджаная папам Клементам VI як манаскі ордэн у 1344.

Назва «алівэтаны» паходзіць ад іх першага прытулку, названага Монтэ Алівэта (гара аліўнага саду) у памяць пра пакуты Хрыста. Сёньня гэты кляштар вядомы як Монтэ Алівэта Маджорэ (г.зн. вялікі).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]