Аляксандар Джорджавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Джорджавіч
«Скончыў кар’еру»
гульнёвы абаронца
Рост: 188 см
Вага: 90 кг
Грамадзянства: Сэрбія
Дата нараджэньня: 26 жніўня 1967 (56 гадоў)
Бялград, СФР Югаславія
Клюбная кар’ера
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
  • Самы каштоўны гулец Чэмпіянат Эўропы (1997)
  • 50 чалавек, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у разьвіцьцё Эўралігі (2008)
Мэдалі
Чэмпіянаты Эўропы
Бронза Пірэй-1987
Золата Рым-1991
Золата Атэны-1995
Золата Гішпанія-1997
Алімпійскія гульні
Срэбра Атланта-1996
Чэмпіянаты сьвету
Золата Грэцыя-1998

Аляксандар «Саша» Джорджавіч (па-сэрбску: Александар «Саша» Ђорђевић / Aleksandar «Saša» Đorđević; нарадзіўся 26 жніўня 1967 году, Бялград, СР Сэрбія, СФР Югаславія) — югаслаўскі і сэрбскі баскетбаліст. Граў на пазыцыі Гульнявога абаронцы. Цяпер працуе трэнэрам.

Кар’ера баскетбаліста[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У клюбах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за эўрапейскія клюбы «Партызан», «Алімпія Мілян», «Рэал», «Барсэлёна», а ў 1996 годзе граў за каманду НБА «Портлэнд Трэйл Блэйзэрз». Скончыў кар’еру ў 2005 годзе.

У зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за зборную Югаславіі, дзе правёў 108 гульняў. Першыя мэдалі са зборнай — бронзавыя — выйграў у 1987 годзе на чэмпіянаце Эўропы. Праз чатыры гады выйграў са зборнай золата Эўрабаскету-1991. У 1996 годзе на летніх Алімпійскіх гульнях сэрбы занялі другое месца, прайграўшы ў фінале ЗША. У 1995 годзе стаў двухразовым чэмпіёнам Эўропы. У 1997 годзе ў Гішпаніі разам з камандай стаў трохразовым эўрапейскім чэмпіёнам. У 1998 годзе Югаславія выйграла чэмпіянат сьвету ў Грэцыі. Гэтае золата стала апошнім ў кар’еры Джорджавіча ў зборнай. З пачатку 2000-х ён больш не выходзіў гуляць з камандай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Джорджавічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў