Альтэрнатыўны мэтал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альтэрнатыўны мэтал
Стылістычнае паходжаньнеальтэрнатыўны рок, гэві-мэтал
Паходжаньнесярэдзіна 1980-х, ЗША
Тыповыя інструмэнтывакал, гітара, бас-гітара, бубны
Вытворныя формыню-мэтал, фанк-мэтал, гранж

Альтэрнатыўны мэтал разам з гранжам пачаў набіраць папулярнасьць у пачатку 1990-х. Жанр зьяўляецца зьліцьцём гэві-мэталу з альтэрнатыўным рокам (асабліва з інды-рокам 1980-х). Для альтэрнатыўнага мэталу характэрныя і цяжкія гітарныя рыфы, уласьцівыя мэталу, і рысы экспэрымэнтальнай музыкі — нетрадыцыйныя тэксты песень, няцотны музычны памер, незвычайныя тэхнічныя прыёмы, непрыманьне ўмоўнасьцяў і традыцыяў цяжкай музыкі, злучэньне мэталу з самымі разнастайнымі музычнымі жанрамі.