Алькіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алькіны[1][2] (таксама — ацэтыленавыя вуглевадароды) — вуглевадароды, якія ўтрымліваюць трайную сувязь паміж атамамі вугляроду, стварая гамалягічны шэраг з агульнаю формулаю CnH2n-2. Вуглец пры трайной сувязі знаходзіцца ў стане sp-гібрыдызацыі. Алькіны маюць валентны вугал 180° і даўжыню між С—С сувязямі 0,120 нм. Па правілах намэнклятуры IUPAC назвы алькінаў утвараюцца пры дапамозе суфіксаў «-ін» ці «-ын» замест альканавых суфіксаў «-ан».

Гамалягічны шэраг алькінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першым прадстаўніком алькінаў ёсьць этын (ацэтылен)

Этын (ацэтылен) C2H2
Прапін C3H4
Бутын C4H6
Пэнтын C5H8
Гексын C6H10
Гептын C7H12
Актын C8H14
Нанін C9H16
Дэкін C10H18

Фізычныя ўласьцівасці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па фізычных ўласьцівасьцях алькіны падобны да алькенаў, бо таксама зьяўляюцца ненасычанымі вуглевадародамі. Алькіны, якія маюць ад аднаго да чатырох атамаў вугляроду — газы бяз колеру ды паху, і маюць больш высокія тэмпэратуры кіпеньня ніж іхныя аналягі алькенаў. Так жа, як і алькены кепска рашчыняюцца ў вадзе, але добра ў арганічных рашчынах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]