Алелька Ўладзімеравіч
Юры Алелькавіч. Гравюра А. Зубчанінава з партрэта XVII ст. | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не пазьней за 1395 |
Памёр | 1455[1] або 1454 |
Пахаваны | |
Род | Алелькавічы |
Бацькі | Уладзімер Альгердавіч Ганна[d] |
Дзеці | Барбара Алелькаўна[d], Еўдакія Алелькаўна[d], Міхаіл Алелькавіч[d], Сямён Алелькавіч[d] і Юліянія Іванаўна Карачаўская[d] |
Але́лька (Аляксандар) Уладзі́меравіч (? — па 1 лютага 1454[2], Кіеў[3]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Князь слуцкі і капыльскі (па 1398—1440), князь кіеўскі (1408—1411[2], 1440—1454). Заснавальнік княскага роду Алелькавічаў.
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Olelkonis Wlodzimirowicz[4], Allexandri alias Olelko Wlodimyrowicz[5] (1 верасьня 1431 году); Alexandri alias Olelko [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[6].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сын кіеўскага князя Ўладзімера, унук Альгерда. Па сьмерці бацькі валодаў Слуцкім і Капыльскім княствамі.
У пачатку XV ст. атрымаў ад Вітаўта Кіеўскае княства за падтрымку ў змаганьні зь Сьвідрыгайлам (аднак у 1422 годзе страціў гэтую пасаду). У 1411 годзе выдаў прывілей Кіеўскаму кляштару дамініканаў.
У 1417 годзе пры падтрымцы Вітаўта ажаніўся зь ягонай унучкай Настасьсяй, дачкой маскоўскага князя Васіля і Соф’і Вітаўтаўны.
Вёў бесьперапынныя войны з татарамі, баронячы ад іх паўночныя межы дзяржавы[3]. Браў удзел у складаньні Мельнскага міру (1422 год), а таксама ў выправе Вітаўта на Ноўгарад (1428 год). Па сьмерці Вітаўта прэтэндаваў на сталец.
У грамадзянскую вайну (1432—1437) спачатку быў прыхільнікам Сьвідрыгайлы Альгердавіча. У 1432—1433 гадох пэўны час быў на баку Жыгімонта Кейстутавіча, потым зноў Сьвідрыгайлы[2]. У 1433 годзе Жыгімонт зьняволіў Алельку ў Кернаве, а ягоных жонку і сыноў Сямён і Міхал — ува Ўцяне. Магчыма, у Алелькі быў і трэці сын — Аляксандар.
Па сьмерці Жыгімонта (1440 год) зноў прэтэндаваў на сталец. Новаабраны вялікі князь Казімер перадаў яму Кіеўскае княства, потым места Асьцёр.
Перад сьмерцю прыняў схіму пад імем Аляксей. Спачыў ў Кіеўска-Пячэрскай лаўры.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 19.
- ^ а б в Пазднякоў В. Алелькавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 218.
- ^ а б Казлоўскі П. Алелькавічы // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 101.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 136.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів, 2000.