Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 жніўня 1993(1993-08-15)[1][2] (30 гадоў)
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Бэшыкташ
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2011
2011—2017
2017—2023
2023—
Саўтгэмптан
Арсэнал
Лівэрпул
Бэшыкташ
36 (9)
132 (9)
103 (11)
14 (4)
Зборныя
2012— Ангельшчына 35 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
17 лістапада 2019.

Аляксандар Марк Дэйвід Окслэйд-Чэмбэрлен (па-ангельску: Alexander Mark David Oxlade-Chamberlain; нарадзіўся 15 жніўня 1993 году, Портсмут, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст ямайскага паходжаньня, які выступае за турэцкі клюб «Бэшыкташ» на пазыцыі ўскрайняга паўабаронцы ці ўінгера.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алекс нарадзіўся ў Портсмуце, графства Гэмпшыр. У раньнім дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у суседні горад — Саўтгэмптан, дзе і пачаў займацца футболам. У 2010 годзе падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт з клюбам «Саўтгэмптан». Дэбютаваў за клюб 2 сакавіка 2010 году, калі яму было 16 гадоў і 199 дзён. 8 жніўня 2011 году Окслэйд-Чэмбэрлен падпісаў кантракт зь лёнданскім «Арсэналам».

29 верасьня 2011 году Алекс дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў і адразу адзначыўся забітым голам, стаўшы такім чынам самым маладым гульцом, які забіваў за «Арсэнал» у рамках розыгрышу гэтага турніру, а таксама самым маладым ангельцам, які адзначаўся голам у Лізе чэмпіёнаў[4].

У першай палове сэзону Чэмберлен практычна не прымаў удзелу ў матчах чэмпіянату, паколькі шлях у аснову яму заступалі Жэрвініё, Ўолкат і Аршавін. Аднак пасьля ад’езду Жэрвініё на КАН у Алекса зьявілася магчымасьць часьцей выходзіць на пляцоўку. 22 студзеня 2012 году малады ангелец зьявіўся ў стартавым складзе ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд». Гульня скончылася паразай «кананіраў» зь лікам 1:2, адзіны гол «Арсэналу» забіў ван Пэрсі пасьля перадачы Чэмбэрлену, які паводле выніку сустрэчы атрымаў станоўчыя адзнакі.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька й дзядзька футбаліста — Марк Чэмбэрлен і Нэвіл Чэмбэрлен адпаведна, таксама, у мінулым прафэсійныя футбалісты.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Арсэнал»:

«Лівэрпул»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]