Алег Антоненка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Антоненка (неадназначнасьць).
Алег Антоненка

Але́г Уладзі́меравіч Анто́ненка (нарадзіўся 1 ліпеня 1971 году, Менск) — беларускі хакеіст. Заслужаны майстар спорту Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец хакейнай школы «Юнацтва». Скончыў інстытут фізычнай культуры і спорту ў Набярэжных Чаўнах (Татарстан, Расея).

Выступаў за каманды «Прагрэс»-ШВСМ (Горадня), «Дынама» (Менск), «Цівалі» (Менск), «Северсталь» (Чарапавец, Расея), «Нафтахімік» (Ніжнякамск, Расея), «Ак Барс» (Казань, Расея), «Слаўнафт» (Всэцін, Чэхія), «Тарпэда» (Ніжні Ноўгарад, Расея), «Мэталюрг» (Навакузьнецк, Расея), «Гомель», МВД (Маскоўская вобл., КХЛ), «Аўтамабіліст» (Екацярынбург, КХЛ), «Дынама» (Менск, КХЛ).

Чэмпіён СССР сярод моладзі (1990). Чэмпіён Расеі (1998). Чэмпіён Беларусі (1993—1995, 2007), срэбраны прызэр (2006). Пераможца Кубка Беларусі (2006). Найлепшы хакеіст Беларусі (2007). Удзельнік ЧС-94, −97, −98, −99, −01, −02, −04, −06, −07, −08, −09, АГ-98, −02, −10.

За зборную Беларусі згуляў 145 гульняў, набраў 101 (51+50) пункт, атрымаў 105 хвілін штрафу. Нёс дзяржаўны сьцяг на цырымоніі адкрыцьця зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]